Вы тут

У футболе ўнеслі змены ў правілы гульні


Міжнародны савет футбольных асацыяцый (IFAB) абвясціў аб унясенні зменаў і ўдакладненняў у некаторыя правілы гульні, перадае by.tribuna.com.


Фота: IFAB

У прыватнасці, IFAB удакладніў пункт аб гульні рукой, падкрэсліўшы, што мяжа паміж плячом і рукой пры вызначэнні парушэнні праходзіць па лініі падпахі.

Таксама цяпер выпадковае трапленне мяча ў руку атакуючага гульца лічыцца парушэннем толькі ў тым выпадку, калі адбываецца адразу перад голам або галявым момантам.

Удакладнены пункт аб працы VAR: у правілах растлумачылі, што відэаасістэнты арбітра могуць даваць галоўнаму суддзі парады аб рашэнні, але канчатковы вердыкт застаецца за ім.

Адбылася карэкціроўка правіла афсайду. Цяпер, калі абарончы гулец наўмысна сыграў рукой, у выніку чаго мяч аказаўся ў суперніка, футбаліст каманды атакі больш не знаходзіцца ў афсайдзе.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.