Вы тут

Дастаўка лiтаральна да дзвярэй — у Прыдзвiннi


Нiякай панiкi сярод састарэлых, якiя жывуць у глыбiнцы, з-за распаўсюджвання COVID-19 няма. У Прыдзвiннi, як i ва ўсiх тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання краiны, гатовы аказаць дапамогу адзiнокiм састарэлым i iнвалiдам з дастаўкай дадому прадуктаў i лекаў.


Дома ў Марыi Герасiмаўны Мiхальчанка.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Вiцебскага раёна» Кацярына Лазоўская адзначае, што на гарачую лiнiю цэнтра апошнiм часам звярнулiся тры чалавекi. Акрамя таго, 55 грамадзян проста патэлефанавалi ў аддзяленнi ўстановы — iм прывезлi прадукты i лекi.

А члены БРСМ задаволiлi заяўку аднаго з дваццацi двух ветэранаў Вялiкай Айчыннай, што жывуць у раёне. Мiхаiл Уладзiмiравiч Ратомскi з пасёлка Копцi папрасiў прывезцi мех зерня, каб кармiць курэй. 94-гадовы ветэран вайны актыўна займаецца прысядзiбнай гаспадаркай, у яго пяць сотак зямлi. На здароўе асаблiва не скардзiцца. Яму дапамагае весцi хатнiя справы сацработнiк Аляксандра Шыянава.

Адна з клiентак дзяржаўнай службы сацыяльнай дапамогi Марыя Герасiмаўна Мiхальчанка жыве ў вёсцы Дымаўшчына. У жнiўнi ёй споўнiцца 96 гадоў. Пенсiянерка — былы медык. Яе даглядае сацыяльны работнiк Раiса Бучко.

Бабуля любiць паразмаўляць з наведвальнiкамi. Нам, у прыватнасцi, расказала, што да вайны паспела скончыць два з трох курсаў фельчарска-акушэрскай школы. Таксама шчыра падзялiлася сакрэтамi даўгалецця. Дарэчы, памяць у яе цудоўная, толькi чуе дрэнна i стала не вельмi добра бачыць. Амаль не ўжывае лекi. Сакрэт даўгалецця, на погляд Марыi Герасiмаўны, у фiзiчных нагрузках, але толькi каб не вельмi напружвацца. Дровы, каб у печ закiнуць, i цяпер са двара можа прынесцi. Здароўе, кажа, i ў правiльным харчаваннi: i дыеты перыядычна на карысць. Наконт алкаголю жанчына сказала, што «нiколi многа не пiла».

На развiтанне бабуля запрасiла на свой векавы юбiлей. (Дарэчы, пяць грамадзян, якiя жывуць у Вiцебскiм раёне, ужо дасягнулi стагадовага ўзросту.)

Старшыня Лятчанскага сельскага Савета Алена Пузырэўская расказала, што прыкладна трацiна з 1,3 тысячы жыхароў тэрыторыi старэйшыя за працаздольны ўзрост. Канешне, мясцовая ўлада ў курсе, хто i якiя патрэбы мае ў дапамозе, доглядзе, клопаце. Аўтакрамы даязджаюць да агароджаў людзей, якiм цяжка далёка хадзiць. Такiм чынам, дастаўка прадуктаў ажыццяўляецца лiтаральна да дзвярэй.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».