Вы тут

У Віцебскай вобласці працягваецца работа па пошуку прозвiшчаў безыменных герояў


Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладз Цярэнцьеў абмеркаваў па вiдэасувязi ход падрыхтоўкi да святкавання 75-й гадавiны Вялiкай Перамогi са старшынямi райсаветаў  i кiраўнiкамi мясцовай улады.


Па яго словах, усе ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны забяспечаны жыллём, рэгулярна праходзяць медыцынскае абследаванне, iм аказваецца розная дапамога. Традыцыйна ветэранам дапамагаюць шэфскiя арганiзацыi, прадпрыемствы, бiзнес-структуры. Напрыклад, iм дораць мабiльныя тэлефоны, пажарныя апавяшчальнiкi, прыносяць бясплатныя прадуктовыя наборы.

Уладзiмiр Цярэнцьеў адзначыў, што ў рэгiёне працягваецца карпатлiвая работа па пошуку прозвiшчаў безыменных герояў, якiя сышлi ў вечнасць на тэрыторыi Вiцебшчыны. Гэтым актыўна займаюцца пошукавiкi, музейныя работнiкi, нават вучнi школ пад кiраўнiцтвам настаўнiкаў.

Дарэчы, менавiта ў паўночнай вобласцi знаходзяцца воiнскiя могiлкi з самай вялiкай колькасцю пахаваных. Напрыклад, пад Вiцебскам толькi ў адной брацкай магiле ляжыць 17 тысяч чалавек. Таму падтрыманне парадку на месцах воiнскiх пахаванняў, рамонт мемарыялаў, абелiскаў, стэл — заўсёды актуальная задача. Традыцыйна ў гэтых лакацыях праводзяцца суботнiкi. Вельмi маштабныя работы адбылiся летась, калi святкаваўся юбiлей вызвалення Беларусi. Але, зразумела, штогадовы касметычны дробны рамонт — таксама неабходнасць.

У абласны i раённыя Саветы дэпутатаў паступаюць прапановы назваць у гонар герояў вайны вулiцы, школы, iншыя навучальныя ўстановы. Напрыклад, новай школе ў Вiцебску прапанавана прысвоiць iмя генерала армii Яўгена Iваноўскага.

Нагадаем, Яўген Пiлiпавiч Iваноўскi — легендарная асоба. Славуты савецкi ваеначальнiк, у свой час галоўнакамандуючы сухапутных войск СССР, Герой Савецкага Саюза, ён нарадзiўся ў 1918 годзе на тэрыторыi сучаснай Вiцебшчыны.
Воiнскую службу скончыў на пасадзе намеснiка мiнiстра абароны СССР.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв'ю: Эксмо

Загаловак у газеце: Рыхтуемся да юбiлею

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».