Вы тут

Сенатар Алег Дзячэнка: важна забяспечыць рост інвестыцый, укараняць новыя сельскагаспадарчыя тэхналогіі


Агульнавядома, якая апошнім часам вялікая ўвага звяртаецца ў дзяржаве на развіццё ўсіх галін сельскай гаспадаркі, павышэнне яе экспартнага патэнцыялу, падрыхтоўку кадраў для вёскі. Невыпадкова актуальныя пытанні аграрнага сектара знаходзяцца ў цэнтры ўвагі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Фота: sоvrер.gоv.bу

З гэтай нагоды член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алег Дзячэнка ўзяў актыўны ўдзел у семінары-нарадзе «Профільныя класы аграрнай накіраванасці: вопыт, праблемы, перспектывы». Семінар прайшоў на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. На яго пляцоўцы сабраліся навукоўцы, дырэктары школ і прадстаўнікі мясцовых органаў улады з розных куткоў рэгіёна. У прыватнасці, былі грунтоўна абмеркаваны пытанні спецыялізаванай адукацыі ў 88 профільных класах аграрнай накіраванасці, якія створаны ў агульнаадукацыйных школах вобласці. Сёння амаль пяцьсот навучэнцаў наведваюць факультатыўныя заняткі «Уводзіны ў аграрныя прафесіі», таксама вывучаюць два навучальныя прадметы на павышаным узроўні.

У сваім выступленні падчас семінара, як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, Алег Дзячэнка засяродзіў увагу аўдыторыі на пытаннях падтрымкі развіцця аграпрамысловага комплексу. Так, па яго словах, вельмі важна забяспечыць рост інвестыцый, укараняць новыя сельскагаспадарчыя тэхналогіі, удасканальваць вытворчасць якаснай і экалагічна чыстай сельскагаспадарчай прадукцыі. Але, на думку сенатара, сёння не менш актуальным з'яўляецца павышэнне прывабнасці аграрных прафесій сярод навучэнцаў школ, прыцягненне ў галіну маладых кадраў і іх замацаванне ў сельскай мясцовасці. Вырашэнню гэтай задачы спрыяюць створаныя дзяржавай умовы для забеспячэння занятасці і адпачынку маладых спецыялістаў, удасканалення сацыяльна-эканамічнай і транспартнай інфраструктуры, зазначыў Алег Дзячэнка.

У ходзе абмеркавання праблем развіцця аграрнай адукацыі ўдзельнікі семінара агучылі прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы. Яны будуць разгледжаны ў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.

Леанід ТУГАРЫН

Загаловак у газеце: Агракласам — зялёную вуліцу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.