Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Прыклад, варты пераймання

Член Прэзідыума, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч узяў удзел у выстаўцы дасягненняў у сферы гістарычнай асветы і краязнаўства ў рамках запланаванай прэзентацыі «Кніжны свет Беларусі: Гродзенская вобласць».

Парламентарый наведаў фотавыстаўку члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Цыдзіка, выстаўку старадаўніх паштовак лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава, а таксама кніжную выстаўку.

«Кніга спрыяе не толькі духоўнаму развіццю чалавека, але і яго актыўнаму ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным жыцці краіны, — перакананы Віктар Лісковіч. — Мы шмат зрабілі ў Гродзенскай вобласці, каб паказаць з дапамогай кнігі як гісторыю нашага краю, так і яго багаты турыстычны патэнцыял, з дапамогай якога эканоміка рэгіёна павінна развівацца як мага больш актыўна. Спадзяюся, што вопыт Гродзенскай вобласці ў сферы сучаснага кнігавыдання будзе распаўсюджаны па ўсёй краіне», — сказаў сенатар.


Сустрэчы ў Бабруйску

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Сяргей Анюхоўскі сустрэўся з жыхарамі Бабруйска. Пяцёра жыхароў горада звярнуліся з рознымі па змесце пытаннямі. Прадстаўнік прыватнага бізнесу прасіў аказаць садзейнічанне ў адтэрміноўцы банкаўскага плацяжу па крэдыце, былі просьбы паскорыць тэрміны пераразліку працэнтнай стаўкі крэдыту для шматдзетнай сям'і вайскоўца, дапамагчы з працаўладкаваннем і іншае.

На большасць пытанняў заяўнікі атрымалі адказы ў час прыёму. Звароты, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, узятыя на кантроль.

— Звароты грамадзян — гэта не толькі пасыл і адпраўны пункт для нас, сенатараў, для прыняцця канкрэтных мер, — сказаў пасля прыёму Сяргей Анюхоўскі. — Часам чалавеку проста неабходна перавесці тую ці іншую нават бытавую сітуацыю ў заканадаўчую плоскасць і растлумачыць зразумелай мовай яго далейшыя дзеянні. Нязменна адно: зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для кожнага парламентарыя. Дарэчы, у заканатворчым партфелі сенатараў нямала ініцыятыў, накіраваных на вырашэнне паўсядзённых праблем людзей.


У падтрымку медыкаў

Днямі ў Гродне па ініцыятыве і пры падтрымцы кампаніі «Контэ», намеснікам дырэктара якой з'яўляецца член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Валянцін Байко, праведзена незвычайная акцыя ў падтрымку медыкаў.

На фасадзе аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў горада высвечваліся выявы сцягоў краін, закранутых COVІD-19, а таксама тэкст з удзячнасцю лекарам на адпаведных мовах. Тысячы гродзенцаў, якія сталі сведкамі гэтай акцыі, услед за зменлівымі малюнкамі на будынку паўтаралі: «Дзякуй вам, МЕДЫКІ! Дзякуй вам, ДАКТАРЫ!»

Па словах Валянціна Байко, каранавірус не толькі стварыў эпідэміялагічныя, санітарныя і эканамічныя цяжкасці, але і абудзіў у мільёнах людзей найлепшыя чалавечыя якасці, якія праз хуткасць жыцця ў XXІ стагоддзі часта застаюцца незаўважаныя. Спагада, узаемадапамога, бескарыслівасць сталі новым трэндам, які, спадзяёмся, не сыдзе з нашага жыцця разам з спыненнем эпідэміі COVІD-19.


Узята на кантроль

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Аляксей Нявераў правёў прамую тэлефонную лінію для грамадзян горада Гомеля і рэгіёнаў Гомельскай вобласці.

Асноўныя тэмы званкоў, якія паступілі, — медыцынскае абслугоўванне, працаўладкаванне, паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў, выдзяленне зямельных участкаў, добраўпарадкаванне тэрыторый і іншыя.

Усе пытанні ўзятыя на кантроль.


Парламенцкая дыпламатыя

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў узяў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, якое прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Было разгледжана 12 пытанняў, у тым ліку вынікі лістападаўскай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у 2019 годзе, абстаноўка ў зоне адказнасці АДКБ, ход ратыфікацыі міжнародных дагавораў, заключаных у рамках АДКБ, вынікі дзейнасці парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ на зімовай сустрэчы ПА АБСЕ (20—21 лютага 2020 года ў Вене).

Парламентарыі дзяржаў — членаў АДКБ таксама адобрылі праект Зварота ПА АДКБ да парламентаў дзяржаў — членаў Савета Еўропы ў сувязі з 75-й гадавінай Перамогі над гітлераўскім фашызмам у Другой сусветнай вайне.

Прэв'ю: sb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».