Вы тут

Песню бярыце з сабою. Разліліся туманы


Уладзімір Дубоўка (15.07.1900 — 20.03.1975) — выбітны беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык. Аўтар зборнікаў вершаў «Строма», «Трысцё», «Credo», «Наля», «Палеская рапсодыя», а таксама паэм, аповесцяў, кніжак вершаваных казак для дзяцей і інш. Браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху. Быў членам літаб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша». У 1930-я — 1950-я гады быў неаднаразова арыштаваны за грамадскую і літаратурную дзейнасць і абвешчаны ворагам народа. Правёў каля 27 гадоў у турмах і выгнанні. Канчаткова рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Сёлета адзначаецца 120-гадовы юбілей з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі.


Вершы — Уладзімір ДУБОЎКА,

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

1. Ноч наплакалі бярозы,

нашумеў чарот.

Надышла ліловай крозай,

стала над гарой.

Прыпеў 2 разы:

Разліліся, развіліся

вокал туманы.

І на кветках, і на лісці

ўсё яны, яны...

2. Струн кранае ціхі вецер,

доля ў іх мая.

Ты пра вошта сніш у вецці,

кветка любая?

Прыпеў 2 разы.

3. Ані слова, ані гуку

не чутно ў адказ.

Шле зязюля — «Ку-ку, ку-ку»

ў засмучоны час...

Прыпеў 2 разы.

4. Не магу расказаць я пра тое,

Што ля сэрца і ў сэрцы маім.

Я не знаю даўно супакою,

А ці варта каго маліць.

Прыпеў 2 разы.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».