Вы тут

Сёлета ратавальнікі адпраўляліся тушыць узгаранні ў прыродных аб'ектах 2460 разоў


Сухая вясна 2020-га праходзіць пад дым пажараў у экасістэмах. І з кожным днём іх колькасць павялічваецца вельмі істотна. Па звестках афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталя Навіцкага, сёлета ратавальнікі адпраўляліся тушыць узгаранні ў прыродных аб'ектах 2460 разоў. Гэтая лічба выглядае асабліва страшна, калі ўлічыць тое, што за ўвесь мінулы год такіх пажараў было 2688.


Толькі за сераду, 8 красавіка, іх зарэгістравана 166. Як і раней, амаль усе прыродныя пажары, за рэдкім выключэннем, ляжаць на сумленні людзей.

Магутны лясны пажар на плошчы 200 гектараў адбыўся каля вёскі Запясочнае Лельчыцкага раёна, што на Гомельшчыне. Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, яго ўбачылі а чацвёртай гадзіне раніцы. Мясцовы лясгас даць рады не здолеў, і на дапамогу прыйшла авіяцыя МНС. Тры верталёты правялі ў паветры амаль 15 гадзін, скідваючы тоны вады. І толькі а дзявятай гадзіне раніцы ў чацвер пажар быў ліквідаваны. Яшчэ адно магутнае ўзгаранне тушылі ўсю ноч з серады на чацвер каля вёскі Мальцы Нараўлянскага раёна. А ў сераду да нас «зайшоў» лясны пажар з тэрыторыі Расіі — гэта адбылося ў Чачэрскім раёне.

Пры ўсім гэтым, па папярэдніх прагнозах, працяглых моцных дажджоў на большай частцы тэрыторыі Беларусі, якія маглі б крыху паправіць сітуацыю, пакуль не чакаецца — прынамсі, да канца выхадных. А вось парывісты вецер, які спрыяе распаўсюджванню агню, у бліжэйшы час якраз захаваецца. Да чаго гэта прыводзіць, відаць на прыкладзе вёскі Нарчы Шчучынскага раёна. Згарэла больш за 20 дамоў, у двух з якіх жылі людзі. Следчы камітэт агучыў папярэднюю версію, што пажар пачаўся з прысядзібнага падворку мясцовага 70-гадовага жыхара, які паліў засохлую траву і сышоў дадому, калі палічыў, што ўсё патухла.

Дык ці каштуе чалавечая неахайнасць такіх наступстваў?

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: yandex.by

Загаловак у газеце: Пад знакам агню

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.