Вы тут

Трэці альманах «Далягляды»


Выдавецтва «Мастацкая літаратура», узнавіўшы летась выпуск альманаха мастацкіх перакладаў «Далягляды», рэалізавала гэты праект і сёлета. А цяпер ідзе збор перастварэнняў з розных нацыянальных літаратур на беларускую мову для выпуску 2021 года.


— Па традыцыі мы дадзім шырокую палітру творчых здабыткаў суседніх краін, — расказвае галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт і празаік Віктар Шніп. — Ужо зараз у «партфелі» альманаха — вершы балкарскага творцы Саліха Гуртуева, чачэнца Адама Ахматукаева, чувашскіх паэтаў Юрыя Семендэра і Валеры Тургая, перакладзеныя на беларускую мову. Яны прадстаўляюць нацыянальныя літаратуры Расіі. Гэтым разам дадзім грунтоўную ўкраінскую падборку. У гадавіку за 2020 год былі вершы Вольгі Лясняк, Аляксандра Бакацюка, Вольгі Новак. А на будучы год запланавалі пераклады паэзіі, прозы Галіны Тарасюк, Уладзіміра Даніленкі, Глеба Кудрашова, Міхайлы Слабашпіцкага, магчыма, яшчэ некага з украінскіх творцаў. Не забудземся пра польскую, літоўскую і латышскую літаратуры.

У планах «Даляглядаў» на 2021 год — і пераклады паэзіі Кітая, Бангладэш, Індыі, Манголіі, краін Цэнтральнай Азіі. Збіранню матэрыялаў для літаратурна-мастацкага гадавіка ў многім спрыяе арганізацыйная праца, звязаная з правядзеннем у Беларусі Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час» і круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», што штогод ладзіцца падчас Дня беларускага пісьменства. Госці, якія ўдзельнічаюць у гэтых сустрэчах, становяцца добрымі сябрамі беларускай літаратуры, распавядаюць пра шляхі, па якіх развіваюцца нацыянальныя літаратуры ў іх краінах, дапамагаюць выбраць творы для перакладу на беларускую мову.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».