Вы тут

Памёр мастак з беларускімі каранямі Анджэй Струміла


«Польскі Леанарда» Анджэй Струміла, які лічыў Беларусь сваёй радзімай, а сябе — грамадзянінам ВКЛ, пайшоў з жыцця 9 красавіка.


Мастаку было 93. Апошнія гады ён правёў у прыватным доме на беразе ракі ў польскіх Сувалках, на польска-беларускім памежжы, дзе трымаў коней і да апошняга займаўся творчасцю. Калі ён дрэнна сябе адчуў, быў шпіталізаваны, але неўзабаве памёр.

Вядомы мастак і скульптар мае беларускія карані: яго бацька і дзед паходзілі з Мінска. Сам спадар Анджэй нарадзіўся ў Вільнюсе ў 1928 годзе. Ён жыў у Літве, Беларусі, а адукацыю атрымаў у Польшчы, дзе і правёў большую частку свайго жыцця.

Творчая біяграфія мастака ўключае ў сябе персанальныя выставы па ўсім свеце, у тым ліку некалькі ў Беларусі, якую ён называў сваёй Бацькаўшчынай.

З беларускай культурай Анджэя Струмілу звязвае таксама дакументальная карціна Summa, якую рэжысёр Андрэй Куціла здымаў у Сувалках на працягу некалькіх гадоў і дзе заспеў апошнія гады жыцця мастака. Гэта першы беларускі фільм, які атрымаў галоўны прыз у сваёй катэгорыі на «дакументальных Канах» — кінафестывалі IDFA ў Амстэрдаме. Больш за тое, гісторыя стужкі адлюстроўвае яшчэ адну глыбокую повязь мастака з Беларуссю — сяброўства з мінчанкай Марыяй, якая час ад часу наведвала Струмілу ў Сувалках.

Цяпер карціна з’яўляецца тым больш каштоўным дакументам, што захоўвае асобную энергетыку, якая панавала ва ўладаннях Струмілы.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Фота: Кадр з фільма Summa

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?