Вы тут

У Вялікабрытаніі ад каранавіруса памёр кампазітар з Мінска Дзмітрый Смірноў


Кампазітар Дзмітрый Смірноў памёр у бальніцы англійскага Уотфарда на 72-м годзе жыцця, паведамілі яго родныя на старонцы ў Facebook.


Дзмітрый Мікалаевіч Смірноў нарадзіўся 2 лістапада 1948 году ў Менску ў сям'і оперных спевакоў.

У 1967 годзе скончыў музычную вучэльню ў горадзе Фрунзе (цяпер Бішкек), у 1972 году - Маскоўскую кансерваторыю. Сярод яго педагогаў Эдысан Дзянісаў, Мікалай Сідзельнікаў, Юрый Халопаў, Філіп Гершковіч.

Дзмітрый Смірноў з'яўляўся аўтарам опер па матывах твораў Уільяма Блэйка "Цірыэль" і "Тэль", араторыі "Песня песняў", іншых вакальных і інструментальных твораў, некалькіх паэтычных зборнікаў, а таксама кніг пра музыку.

Смірноў быў адным з ініцыятараў і арганізатараў Асацыяцыі сучаснай музыкі, заснаванай ў 1990-м у Маскве.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.