Вы тут

Чатыры чалавекі атрымалі сур'ёзныя траўмы пры выпальванні сухой расліннасці


Яны атрымалі апёкі да 35 працэнтаў паверхні цела. Усе здарэнні адбыліся за адны суткі, паведамляе МНС. Пасля вывучэння ўсіх абставінаў будзе разглядацца пытанне аб прыцягненні вінаватых у выпальванні сухой расліннасці да адказнасці.


Так, у 10.36 паступіла паведамленне аб пажары сухой расліннасці ў вёсцы Крычаватка Дрыбінскага раёна. Пры самастойным тушэнні пажару атрымала апёкі 1-2 ступені (15 працэнтаў паверхні цела) грамадзянка 1960 года нараджэння, пенсіянерка, якая шпіталізавана. У выніку агнём пашкоджаны дачны дом і чатыры надворныя гаспадарчыя пабудовы на трох розных зямельных участках.

У 14.18 стала вядома пра пажар сухой расліннасці каля вёскі Старая Метча Барысаўскага раёна. Пры самастойным тушэнні атрымаў апёкі 1-2 ступені (35 працэнтаў паверхні цела) грамадзянін 1948 года нараджэння, пенсіянер, які шпіталізаваны.

У 16.36 паступіла ратавальнікі атрымалі інфармацыю пра пажар на тэрыторыі могілак у вёсцы Новае Сяло Мсціслаўскага раёна. У выніку пажару атрымаў апёкі 1-4 ступені (7 працэнтаў паверхні цела) грамадзянін 1966 года нараджэння., непрацуючы, які шпіталізаваны.

У 21.58 паступіла паведамленне аб пажары сухой расліннасці ў полі каля вёскі Фядоры Столінскага раёна. У выніку пажару атрымаў апёкі 1-2 ступені (15 працэнтаў паверхні цела) грамадзянін 1989 года нараджэння, непрацуючы, які шпіталізаваны.

Пасля разбору вінаватыя асобы будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці (да сарака базавых велічынь) за выпальванне сухой расліннасці, адсутнасць сталага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях звяртае ўвагу уласнікаў зямель аб неабходнасці пастаяннага кантролю за станам пажарнай бяспекі на сваёй тэрыторыі і недапушчэнні некантраляванага гарэння травы, смецця, паржышчавых рэшткаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: news.myseldon.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.