Вы тут

БРСМ і “Белпошта” запрашаюць адправіць медработнікам паштоўкі


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і РУП “Белпошта” запускаюць добрасардэчны марафон “#СпасибоМедикам” і запрашаюць адправіць медыцынскім работнікам паштоўкі са словамі падзякі за іх працу.


У марафоне могуць прыняць удзел усе жыхары Беларусі. Для гэтага неабходна напісаць на паштоўцы альбо паштовай картцы шчырыя словы падзякі медработнікам -- урачам, фельчарам, медсёстрам, малодшаму медперсаналу, а таксама кіроўцам хуткіх дапамог - за іх прафесіяналізм і добрыя сэрцы, за іх кругласутачную працу ў барацьбе за здароўе і жыцці. А затым адправіць іх адрасатам праз паштовыя скрыні. Адрасы медыцынскіх устаноў размешчаны на сайтах галоўных упраўленняў па ахове здароўя абласцей і Мінска.

Эскізы паштовых картак для такіх падзячных лістоў распрацаваў Саюз моладзі. Іх можна будзе спампаваць на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах і ў групах БРСМ у сацыяльных сетках.

У сваю чаргу РУП "Белпошта" запэўніла, што ўсе падзякі для медыкаў даставяць своечасова, прычым марка на паштоўку або канверт не запатрабуецца. “Белпошта” з 14 красавіка да канца месяца забяспечыць бясплатную дастаўку паштовых картак з хэштэгам #СпасибоМедикам у адрас устаноў аховы здароўя.

Марафон “#СпасибоМедикам” стартуе 14 красавіка - адначасова на Галоўпаштамце, а таксама ў абласных філіялах РУП “Белпошта”. У гэты дзень да 14.00 сюды паступяць сотні паштовак для медыцынскіх работнікаў ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?