Вы тут

"Матч ТБ" пакажа спецыяльны рэпартаж пра чэмпіянат Беларусі па футболе


Перад стартам 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе 10 красавіка ў 18:25 па маскоўскім часе ў эфір "Матч ТБ" выйдзе спецыяльны рэпартаж "Беларускі сезон. Нястрымныя", піша matchtv.ru.


Гледачы даведаюцца, як у эпоху глабальнага каранціну жыве самы вірусаўстойлівы турнір на планеце.

Расійскія журналісты пазнаёмяць сваіх тэлегледачоў з самым вядомым беларускім заўзятарам Валерыем Калантаем, у народзе вядомым як чалавек-баян, і з легіянерам Мома Янсанэ з Гвінеі, з самым багатым клубам - брэсцкім "Дынама", куды у 2018 годзе прыязджаў Дыега Марадона, і з самым бедным - "Слуцкам", які збіраюць грошы з дапамогай краўдфандынгу.

"Матч ТБ" набыў правы на паказ матчаў чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе і Кубку Беларусі за $210000.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.