Вы тут

Прапрацоўваецца пытанне стварэння адзінай платформы для дыстанцыйнага навучання


Сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка правёў рабочую анлайн-нараду з рэктарамі ВНУ і начальнікамі галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў і старшынёй камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Аб гэтым паведаміла прэс-служба ведамства.


Кіраўнікі былі праінфармаваныя, што ў існуючых умовах неабходна забяспечыць сістэмны кантроль за якасцю навучання і выкананнем даручэнняў у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя па прафілактыцы інфекцыі COVID-19. Трэба праводзіць неабходную інфармацыйна-тлумачальную працу з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі.

Прымаючы рашэнне аб прымяненні ў адукацыйным працэсе кіраванай самастойнай працы, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, індывідуальных планаў, неабходна ўлічваць сітуацыю, якая склалася ў рэгіёне і ў канкрэтнай установе адукацыі.

Для рэалізацыі ва ўстановах адукацыі адзіных падыходаў да ажыццяўлення індывідуальнага плана навучання Міністэрствам адукацыі распрацаваны алгарытм арганізацыі адукацыйнага працэсу з ужываннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Разам з тым, кіраўнікам устаноў адукацыі неабходна прапрацаваць магчымасці арганізацыі дыстанцыйнай працы работнікаў, якія адносяцца да катэгорыі рызыкі.

Установы адукацыі павінны выкарыстоўваць цяперашнюю сітуацыю для далейшага развіцця і ўдасканалення дыстанцыйнага навучання. Пытанне аб адзінай платформе для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўжо прапрацоўваецца.

Як ужо паведамлялася раней, тэрміны вясенніх канікул у беларускіх школах падаўжаюцца яшчэ на 6 дзён: з 13 па 18 красавіка ўключна. У сувязі з падаўжэннем вясенніх школьных канікул працягнуць працу і прышкольныя лагеры. Яны будуць функцыянаваць па заяўным прынцыпе з правядзеннем усіх неабходных санітарна-эпідэмічных мерапрыемстваў. Таксама будуць працаваць аб'яднанні па інтарэсах. Сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі для школьнікаў распрацаваны інтэрактыўныя праграмы па асобных прадметах за кошт падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў.

Акрамя таго, цяпер распрацоўваецца каляндарна-тэматычнае планаванне (карэкціроўка навучальнага плана) па прадметах у сувязі з працягам канікул. Навучальны год падаўжаць не плануецца. Ён завершыцца 30 мая.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: alev.biz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.