Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыднi найлепшым чынам вам будуць давацца задачы, звязаныя з вучобай i развiццём творчага патэнцыялу. Захоўвайце спакой i ўпэўненасць. Не панiкуйце, нават калi пачуеце не самыя прыемныя навiны. Аўторак i серада пройдуць пад знакам iнтуiцыi i ўмення аналiзаваць сiтуацыю. Зараз добра наладжваць дзелавыя сувязi. На выхадныя лепш нiчога не планаваць i застацца дома.


Фота: gs.by

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень лепш прысвяцiць падрыхтоўцы да рашучых дзеянняў, якiя вас чакаюць у канцы месяца. Цяпер важна не ўвязвацца ў авантуры, якiя абяцаюць выдатныя перспектывы. Пазбягайце непатрэбных кантактаў. Добрыя вынiкi дасць сумесная творчасць, але не варта праводзiць шмат часу ў шумнай кампанii.

БЛIЗНЯТЫ. На гэтым тыднi вы будзеце поўныя сiл i настроены на стваральную хвалю. Будзе шанцаваць на патрэбных людзей. Ваша асабiстае жыццё зменiцца да лепшага, прычым без намаганняў з вашага боку, проста абставiны складуцца на вашу карысць. З'явiцца шанц вырашыць практычна невырашальныя задачы, пры гэтым улiчваючы iнтарэсы навакольных. Вы будзеце спакойныя, гарманiчныя i каханыя.

РАК. На гэтым тыднi вашы цярпенне, веды i ўменне шмат i з азартам працаваць дазволяць праявiць сябе ў якасцi сапраўднага прафесiянала. Нягледзячы на дробныя нестыкоўкi i затрымкi ў справах, не адступайцеся ад задуманага плана, i ўсе праблемы ўладзяцца. Верце ў сябе i ў блiзкiх людзей.

ЛЕЎ. У пачатку тыдня будзьце асцярожныя з новай iнфармацыяй. Вашы дасягненнi — гэта вельмi пахвальна, але прыйшоў час рухацца наперад, да новага i вельмi цiкавага. Праўда, давядзецца рабiць тое, чаго вы раней не ўмелi. Пятнiца можа стаць напружаным днём, калi вы дазволiце ўцягнуць сябе ў канфлiктную сiтуацыю. Успомнiце пра сваякоў — цяпер нядрэнны час для прымiрэння i аднаўлення адносiн.

ДЗЕВА. На гэтым тыднi спатрэбяцца такiя якасцi, як прадбачлiвасць i ўменне iмгненна прымаць рашэннi. Вашы адносiны з начальствам пагражаюць ускладнiцца — чакайце прэтэнзiй i канфлiктных сiтуацый. Старайцеся згладжваць вострыя вуглы. Чацвер — удалы дзень для вучобы. У пятнiцу дзелавыя перамовы могуць аказацца вельмi плённымi.

ШАЛI. На гэтым тыднi вам па сiлах вырашыць не толькi свае задачы, але i некаторыя праблемы навакольных. Каб выклiкаць прыхiльнасць людзей, усмiхайцеся i будзьце больш актыўныя. У панядзелак упартасць у дасягненнi мэты прывядзе да добрых вынiкаў. У сераду трымайце пад кантролем свае пачуццi, не давайце выхаду агрэсii. Старайцеся менш бываць у шумных кампанiях, аддавайце перавагу вузкаму колу сяброў.

СКАРПIЁН. Настройцеся пазiтыўна. Паспрабуйце спакайней ставiцца да раптоўных перамен сiтуацыi. Усё, што робiцца, будзе да лепшага. Вы паспееце вельмi многа, заробiце буйную суму. З'явiцца магчымасць атрымаць патрэбную iнфармацыю, якая дазволiць пашырыць вашы магчымасцi. Прыемныя падзеi могуць адбыцца з дзецьмi. Парадуе асабiстае жыццё. Нарэшце вы будзеце менавiта з тым чалавекам, якога кахаеце.

СТРАЛЕЦ. Калi вы не будзеце падганяць падзеi або праяўляць залiшнюю нервовасць i нецярпенне, то тыдзень абяцае быць спакойным. У аўторак сям'я i сябры падтрымаюць i дапамогуць у сiтуацыi, якая склалася. У чацвер, пятнiцу i суботу пажадана паступова завяршыць пачатыя справы, без спеху i мiтуснi. Выхадныя — выдатны час для творчых заняткаў. У нядзелю не выключаны прыемныя нечаканасцi.

КАЗЯРОГ. На вас могуць звалiцца i праблемы, i поспехi адначасова. Гэта крыху заблытае. Жыццё вяртае вас да тых жа спраў i цяжкасцяў, якiя вы, здавалася, ужо пераадолелi. Не страшна — вы ж ужо ведаеце, як вырашыць гэтыя задачы. У сераду вам будзе спадарожнiчаць фiнансавы поспех. Выхадныя лепш правесцi дома.

ВАДАЛIЎ. На рабоце можа чакаць удача, у многiх пытаннях вы будзеце проста незаменныя. Аднак, адчуўшы прылiў энергii, не варта хапацца за шмат спраў адразу, лепш спынiцца на чымсьцi адным, найбольш значным. Для рэалiзацыi маштабных планаў спатрэбiцца старанная падрыхтоўка. Прысвяцiце выхадныя сямейным справам i дзецям, iм неабходны цесныя зносiны з вамi.

РЫБЫ. Дастаткова напружаны тыдзень: давядзецца прымаць новыя выклiкi i спраўляцца з незнаёмымi задачамi. Вам могуць прапанаваць цiкавую работу. У сераду ад неасцярожнага слова пагражаюць ускладнiцца адносiны з блiзкiмi або калегамi. У чацвер могуць усплыць старыя крыўды. Прысвяцiце добраўпарадкаванню свайго дому хоць адзiн дзень. У суботу можаце разлiчваць на дапамогу i падтрымку сяброў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.