Вы тут

«Мастацкая лiтаратура» працягвае выданне казачнага 12-томнiка — «Дванаццаць месяцаў»


Пабачыла свет чацвёртая кнiга — казкi, якiя выдаўцы раяць прачытаць у красавiку.


Адкрываецца зборнiк беларускай народнай казкай «Пiлiпка-сынок» у апрацоўцы Алеся Якiмовiча. Наступнае знаёмства — казка Паўла Мiсько «Сарока i дзяцел». Казачны каляндар за 3 красавiка адзначаны рускай народнай казкай «Мядзведзь i тры сястры» ў апрацоўцы Аляксея Талстога. Затым — беларуская народная казка «Як курачка пеўнiка ратавала» ў апрацоўцы Алеся Якiмовiча.

Народныя казкi дапаўняюць у красавiцкiм выпуску празаiчныя i паэтычныя творы Змiтрака Бядулi, Алеся Якiмовiча, Яраслава Пархуты, Максiма Танка, Авяр'яна Дзеружынскага, братоў Грым, Карнея Чукоўскага, Уладзiмiра Караткевiча, Дзмiтрыя Мамiна-Сiбiрака, Льва Талстога, Раiсы Баравiковай, Пятра Рунца.

I канешне ж, сваю выхаваўчую, адукацыйную справу робяць iлюстрацыi, якiмi выдаўцы ўпрыгожылi чацвёрты том. «Казачка пра Казявачку» Дзмітрыя Мамiна-Сiбiрака пададзена з iлюстрацыямi Анатоля Тычыны (1897—1986), якiя былi выкананы ў 1959 годзе. «Лiсiцу-хiтрыцу» дапаўняюць цiкавыя графiчныя работы Юрыя Алiсевiча (выкананы ў 1996 годзе). А Вячаслаў Валынец сваiмi малюнкамi «каментуе» казку «Хлопчык-з-пазногцiк» братоў Грым (iлюстрацыi зроблены ў 1992 годзе).

Застаецца нагадаць, што ўкладальнiкам кнiгi выступае Алесь Бадак, а дызайнерам кнiгi з'яўляецца Настасся Капульцэвiч.

Мiкола Берлеж

Загаловак у газеце: Чытайце ў красавiку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?