Вы тут

Расказваем пра новую праграму Беларускага дзiцячага хоспiса «Мы — тут»


Людзей, якiя з прычыны iнвалiднасцi сталi нерухомыя, нечаста ўбачыш на вулiцы. Нам складана ўявiць, што яны могуць абыходзiцца без старонняй дапамогi. Але, як i ўсе мы, яны мараць, дасягаюць пэўных мэт i нават зарабляюць. I такiх прыкладаў нямала сярод падапечных Беларускага дзiцячага хоспiса.


Яго ўрачы, рэабiлiтолагi i псiхолагi вучаць наноў знаходзiць сэнс жыцця, матывуюць на дасягненне новых мэт. А таксама вучаць радавацца кожнаму дню. Мiнчанка Ала (імёны ўсіх герояў зменены з этычных меркаванняў), якая пасля складанай аперацыi апошнiя гады нават не выходзiла з кватэры, спраўдзiла сваю простую мару пра фотасесiю — i жыццё зайграла новымi фарбамi. Цяпер яна марыць пра паездку ў летнi лагер. А Марына, у якой вялiкiя праблемы з рухам i зрокам, штодзень наблiжаецца да сваёй мэты: аднойчы ўстаць з ложка.

Новая праграма Беларускага дзiцячага хоспiса «Мы — тут» разлiчана на маладых дарослых з усiх рэгiёнаў краiны — тых, хто або меў iнвалiднасць з дзяцiнства, або атрымаў яе пасля 18. Хтосьцi з iх трапiў у ДТЗ i не змог аднавiцца цi выйсцi з комы, нехта няўдала нырнуў i застаўся прыкаваны да ложка.

— У нас нямала таварыстваў i фондаў, гатовых дапамагчы дзецям. I адзiнкi тых, хто дапамагае дарослым. I цяпер наша мiсiя — стварыць буферную зону памiж дзiцячым i дарослым палiятывам. Гэтая нiша пакуль не занята. Людзi ад 18 да 35—40 i iх блiзкiя застаюцца адны са сваёй бядой, — кажа дырэктар Беларускага дзiцячага хоспiса Ганна Гарчакова (на фота).

Пiлотны праект «Мы — тут» стаў магчымы дзякуючы спонсарскай дапамозе групы кампанiй А-100. Планавалася, што ў праграме будзе 20 маладых людзей: 10 з анкалагiчнымi захворваннямi i яшчэ столькi ж — з iншымi.

— Анкалагiчных хворых мы хацелi ўзяць з самага пачатку пастаноўкi дыягназу, калi яны толькi пачалi лячыцца. Зразумела, што ў такiм узросце прагнозы не вельмi спрыяльныя. I тут шмат залежыць не толькi ад лячэння, але i ад унутранага настрою. Некаторыя абiраюць «найлепшую абарону» — iзаляцыю. I жывуць, паралiзаваныя сваiм страхам. Але многiх маладых людзей гэта не задавальняе. Пры ўнутраным дыскамфорце мала шанцаў справiцца з хваробай, бо ўсе свае сiлы трацiш на барацьбу са страхам, — тлумачыць Ганна Гарчакова.

Для гэтага ў хоспiсе стварылi сiстэму камунiкацыi. За падапечным замацоўваецца камунiкатар — той чалавек, якому можна патэлефанаваць у любы час сутак. I ён звязвае з урачом-анколагам, якi адкажа на ўсе пытаннi, з псiхолагам. Ёсць магчымасць займацца ў групах. Усё гэта адбываецца паралельна з лячэннем.

— Мы дапамагаем чалавеку выйсцi ў рэмiсiю. Але гэта iлюзiя, што пасля анкалагiчнага лячэння ты застанешся такi, як быў. Арганiзм мяняецца, i ў чалавека з'яўляецца трывога. Ён не вылечыўся, а выйшаў у рэмiсiю i павiнен навучыцца прыняць гэты стан, жыць з iм. I тады рэмiсiя будзе доўгая. Мы хочам стварыць сiстэму рэабiлiтацыi анкахворых, — дзелiцца планамi Ганна Гарчакова.

I прызнаецца, што праграма для анкахворых рэалiзуецца пакуль не так актыўна, як хацелася б. Па-першае, iх не гатовы накiроўваць анколагi, бо лiчаць, што палiятыў — канец жыцця, i «перадаюць» хворых, калi ўжо надта позна. Па-другое — баяцца самi пацыенты.

А вось другая палова праграмы «Мы — тут» рэалiзуецца вельмi ўдала. I там ужо не дзесяць, а каля двух дзясяткаў удзельнiкаў.

— Ёсць маладыя людзi ў коме, iм 29-32 гады. Iх бацькам, калi тыя забiралi iх з бальнiц, сказалi, што дзiця будзе «раслiнай» да канца дзён. Але бацькi iх выцягнулi. Нават у коме чалавек чуе i рэагуе. Бо, выйшаўшы з гэтага стану, ён кажа: я чуў, мама, як ты плакала. Гэта цiкавая тэма i абсалютна не вывучаная.

Ганна Гарчакова кажа, што не з кожнай комы можна вывесцi чалавека, але паспрабаваць у любым выпадку варта. Гэта вялiкая работа рэабiлiтолаў, псiхолагаў, урачоў i ў першую чаргу самiх бацькоў. I паспяховых прыкладаў дастаткова. Адзiн з iх — падапечная Марына.

— Дзесяць гадоў таму, 18-гадовай дзяўчынай, яна трапiла ў ДТЗ. Урачы разводзiлi рукамi — траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Шмат месяцаў правяла ў коме. Але мацi займалася з ёй увесь час — i выцягнула, — расказвае Ганна Гарчакова. — Калi чалавека ў коме бачыць урач, для яго сiтуацыя адназначная: iнтэлект не захаваны. А калi ўрач пачынае працаваць у камандзе з псiхолагамi i рэабiлiтолагамi, высновы не такiя адназначныя. Бо яны бачаць, што чалавек рэагуе.

— Марына да траўмы была вельмi актыўная, скончыла каледж, пачала працаваць, — дадае псiхолаг Беларускага дзiцячага хоспiса Алена Лазарчук. — Яна i цяпер дзяўчына з гумарам, з моцным характарам, усiмi кiруе — не ўсе сядзелкi з ёй ужывалiся. I яна абсалютна не прымала сябе новую. У яе дагэтуль стаiць фота, дзе яна — выпускнiца. Калi фiзiятэрапеўт праводзiць практыкаваннi, яна просiць прыбраць люстэрка. I нiколi ў яго не глядзiць. Мы ўгаварылi яе на фотасесiю. I яна пачала мяняцца. У нас ёсць усе шанцы пасадзiць яе, а потым i вертыкалiзаваць. Уявiце, нядаўна яна пагадзiлася паехаць на экскурсiю ў Мiнск.

Падыход да кожнага ў праграме iндывiдуальны. Ала, якая ў дзяцiнстве перанесла анкалогiю i складаную аперацыю, перажывала дэпрэсiю i не выходзiла апошнiм часам з кватэры. Алена Лазарчук кажа, што сапраўднай падзеяй для дзяўчыны стала фотасесiя, падораная спонсарамi хоспiса i арганiзаваная яго камандай. Цяпер маладая жанчына марыць паехаць у летнi лагер «Бусел». Камусьцi, як 37-гадоваму Аляксею, якi калiсьцi няўдала нырнуў, патрэбны пад'ёмнiк, каб выйсцi з кватэры. Бо мама, якая яго даглядае, не можа справiцца з гэтай задачай. Хоспiс дасць такi пад'ёмнiк.

— Ён выдатны камп'ютаршчык. I зарабляе грошы. А мы дапаможам у тым, чаго не хапае. Калi маладыя людзi нам кажуць: хочам зрабiць нейкi праект, мы адказваем: добра — распрацуйце алгарытм, лагiстыку i падлiчыце, колькi гэта будзе каштаваць. I адразу некаторыя адсейваюцца: я iнвалiд, я не магу, вы зрабiце. А  iншыя пагаджаюцца, бо iм гэта цiкава. Я супраць таго, каб з намi людзi станавiлiся яшчэ больш бездапаможнымi. Наша задача — зрабiць iх самастойнымi. У многiх з iх выдатны iнтэлект, яны могуць весцi блогi, працаваць аддалена i быць запатрабаванымi. I мы над гэтым працуем, — тлумачыць Ганна Гарчакова.

Каманда Беларускага дзiцячага хоспiса — а на сёння ў ёй каля трох дзясяткаў спецыялiстаў, якiя валодаюць самымi сучаснымi методыкамi абiлiтацыi — штодзень робiць усё, каб iх падапечныя адчулi сябе паўнацэннымi ў нашым грамадстве i спраўдзiлi свае мары. Каб Аляксей пачаў выходзiць з кватэры на вулiцу. Каб Ала паехала ў летнi лагер. А Марына ўстала з ложка i змагла адправiцца на доўгачаканую экскурсiю ў сталiцу.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Вы не адны, бо мы — тут!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».