Вы тут

Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей у бальніцах не апускаць рукі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае людзей у бальніцах не апускаць рукі, нават пры станоўчым тэсце на каранавірус. Пра гэта ён заявіў 13 красавіка, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенку, старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлю Качанаву, дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.


Фота БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хацеў бы на сустрэчы абмеркаваць маючыя адбыцца мерапрыемствы, у прыватнасці палітычныя і ваенныя. "І запрасілі міністра, каб ён далажыў, якая сітуацыя на фронце аховы здароўя. Пры гэтым хачу падкрэсліць: мяне сёння, натуральна, будзе цікавіць, як разгортваецца ў нас (ці ўжо згортваецца) псіхоз з каранавірусам. Але мяне больш будзе цікавіць сітуацыя ў суадносінах з іншымі хваробамі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Я яшчэ раз хачу нагадаць, што мы можам вельмі сур'ёзна проста пакрыўдзіць і зняважыць людзей, якія сёння знаходзяцца ў бальніцы, пакутуюць ад іншых захворванняў: сардэчна-сасудзістых, анкалогія, астматыкі ў нас ёсць, цукровы дыябет, увогуле пнеўманіі, як заўсёды ў гэты перыяд. Таму мяне цікавіць цэлы комплекс пытанняў. І звяртаю ўвагу, асабліва Міністэрства аховы здароўя, каб мы не забыліся пра гэтых людзей".

"І ўпершыню я хачу звярнуцца (шмат казалі пра ўрачоў, дзякуй ім, хто там начуе і днюе ў бальніцах, лечыць нашых людзей у гэты няпросты перыяд) да людзей, якія знаходзяцца ў стацыянарах і не проста хварэюць з органамі дыхання. Не, да ўсіх звярнуцца. Таму што ў апошні час мне паступае інфармацыя, што вось гэты псіхоз, асабліва каранавірусны, давёў да таго, што людзі ўжо апусцілі рукі. І ў бальніцах перасталі змагацца за сваё жыццё. Міністр ведае, што такое, калі чалавек перастае змагацца за жыццё", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Людзі баяцца. Таму я ім хачу сказаць наступнае: у нас у краіне не памёр ніводны чалавек праз каранавірус. Ніводны! Яны памерлі ад букета хранічных хвароб, якія ў іх былі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Спецыялісты СААЗ гэта бачылі. Гэта сардэчна-сасудзістая недастатковасць, дыхальная лёгачная недастатковасць. У камплекце. І цукровы дыябет. А потым яшчэ там такія дыягназы, што я прачытаць нават не магу. І дадаецца каранавірус".

"Каранавірус - гэта нават не штуршок. Гэта тая атмасфера, у якой развіваюцца іх хранічныя хваробы. Вось у чым прычына. Таму я кажу, што ў нас чыста ад каранавіруса ніводны чалавек не памёр. Мы змагаемся за кожнага чалавека, як я абяцаў. Вось за гэта я ўдзячны і Міністэрству аховы здароўя, і ўрачам. Мы страсянулі ўсю сістэму аховы здароўя. Калі б мы вось так за кожнага не змагаліся, смерцяў было б больш", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуўся да ўсіх пацыентаў, якія знаходзяцца ў шпіталях, і асабліва ў каго быў выяўлены каранавірус. "Няхай нават не перажываюць. Ніхто праз каранавірус у нашай краіне не памрэ. Я публічна пра гэта заяўляю. Гэта маё цвёрдае перакананне, зыходзячы з аналізу не толькі мінулых гадоў. У нас ужо досвед гэтага года ёсць. І, зыходзячы з вопыту нашага, кітайскага, амерыканскага, еўрапейскага (працякання гэтых хвароб), мы бачым, як працаваць. Мы ўжо знайшлі камбінацыі лекаў, каб ратаваць людзей. Таму мы за кожнага чалавека будзем змагацца. І калі гэты чалавек не апусціў рукі, ён абавязкова акрыяе" , - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».