Вы тут

Каму пры COVID-19 дадуць даведку, а каму бальнічны


З-за сітуацыі з развіццём эпідэміі каранавіруса з'явіліся змяненні і дапаўненні, што датычацца прызначэння і аплаты лістоў непрацаздольнасці.


Так, дапамога па часовай непрацаздольнасці будзе давацца асобам з выяўленым COVІD-19, а таксама кантактам першага і другога ўзроўня на перыяд самаізаляцыі. Але толькі пры ўмове, што гэтыя асобы выплачвалі абавязковыя страхавыя ўзносы ў ФСАН, гаворыцца ў адпаведнай пастанове ўрада.

Пры гэтым кантактам першага ўзроўню з асобамі, якія маюць інфекцыю COVІD-19, бальнічны ліст будзе выдадзены на 14 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту. Кантактам другога ўзроўню з асобамі, якія маюць інфекцыю COVІD-19, бальнічны будзе выдадзены пры наяўнасці аднаго або некалькіх рэспіраторных сімптомаў — на перыяд наяўнасці названых сімптомаў. Вызначае, да кантактаў якога ўзроўню адносіцца той ці іншы чалавек, Міністэрства аховы здароўя. Калі чалавек парушыць патрабаванні самаізаляцыі, то аплата лістка непрацаздольнасці будзе прызначана ў памеры 50 працэнтаў.

* * *

Яшчэ адна пастанова ўрэгулявала пытанне з бальнічнымі лістамі для бацькоў дзяцей з пацверджаным каранавірусам ці тых, што сталі кантактамі першага або другога ўзроўню.

Так, бацькам дзяцей да 10 гадоў, якія наведваюць дзіцячы сад або школу, будуць выдаваць даведку, калі дзіця:

  • стала кантактам першага ўзроўню з інфіцыраваным COVІD-19 — на 14 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту;
  • стала кантактам другога ўзроўню і пры гэтым у яго назіраецца адзін або некалькі рэспіраторных сімптомаў — на час наяўнасці гэтых сімптомаў;
  • а таксама на час правядзення ў навучальнай установе санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Бацькі дзяцей з пацверджаным каранавірусам, якія будуць дома на самаізаляцыі, атрымаюць бальнічны ліст. Але гэта адбудзецца пры ўмове, што бацькі выплачвалі абавязковыя страхавыя ўзносы ў ФСАН.

Каму не будуць выдаваць бальнічны ліст

На самаізаляцыю таксама павінны быць змешчаны асобы, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVІD-19, — на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця. Пры гэтым такім грамадзянам бальнічны ліст не будзе афармляцца і, адпаведна, аплачвацца.

Калі чалавек не мае сімптомаў захворвання на каранавірус і ні з кім не кантактаваў (ці не ведае пра гэта), а проста вырашыў сысці ў добраахвотную самаізаляцыю, у бальнічным лісце яму таксама будзе адмоўлена, а пра ўмовы самаізаляцыі яму давядзецца дамаўляцца са сваім работадаўцам самастойна.

Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: Ганна ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

Барысаўчане перагулялі клуб з Брэста.

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«...Мне ў той час было гадоў, можа, з дзесяць — многага не ведаў, не разумеў»...