Вы тут

БПС-Ашчадбанк перадасць партатыўныя ШВЛ


БПС-Ашчадбанк набыў апараты штучнай вентыляцыi лёгкiх i iншае рэанiмацыйнае абсталяванне для 6-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Мiнска, якая цяпер прымае вялiкую частку пацыентаў з COVID-19. У якасцi бязвыплатнай дапамогi ў барацьбе з каранавiрусам банк выдаткаваў 290 тысяч рублёў.


Было закуплена сучаснае рэанiмацыйнае абсталяванне, у тым лiку апараты штучнай вентыляцыi лёгкiх — стацыянарны i партатыўны. Таксама бальнiца атрымае новы дэфiбрылятар-манiтор i сiстэму абагрэву пацыентаў. Новую апаратуру будуць выкарыстоўваць для лячэння хворых з цяжкiмi формамi пнеўманii.

Абсталяванне перададзена БПС-Ашчадбанкам у асобе даччынай IT-кампанii «Сэрвiс Дэск».

— Новая тэхнiка дапаможа беларускiм медыкам у гэты адказны момант змагацца з наступствамi распаўсюджвання каранавiруснай iнфекцыi, — адзначыла кiраўнiк штаба БПС-Ашчадбанка па прафiлактыцы i барацьбе з каранавiруснай iнфекцыяй Марына АСIПОЎСКАЯ. — Калектыў 6-й гарадской бальнiцы Мiнска сёння робiць усё для захавання здароўя беларусаў. I мы хочам дапамагчы гэтым людзям выратаваць як мага больш пацыентаў, у тым лiку праз узмацненне аснашчэння бальнiцы.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: yandex.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».