Вы тут

На якую дапамогу ад дзяржавы разлічваць тым, хто даглядае інваліда ці пажылога


На якую дапамогу ад дзяржавы могуць разлічваць такія людзі? Якія ўмовы пры гэтым павінны быць выкананыя? Ці ўваходзіць час догляду інваліда I групы або старога, які дасягнуў 80 гадоў, у страхавы стаж? Адказы чытайце ніжэй.


Хто мае права на дапамогу ў сувязі з ажыццяўленнем догляду інваліда I групы або старога, які дасягнуў 80 гадоў?

У адпаведнасці з заканадаўствам, права на такую дапамогу маюць асобы, якія ажыццяўляюць пастаянны догляд інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80 гадоў, гэта значыць аказваюць інваліду ці старому чалавеку дапамогу ў тым, што датычыцца асабістай гігіены, адзявання, прыёму ежы, ажыццяўлення фізіялагічных адпраўленняў і іншых патрэб, неабходнасць у задавальненні якіх узнікае адзін і больш разоў у суткі.

Што датычыцца асобы, старэйшай за 80 гадоў, то павінна быць адпаведнае заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, што такі грамадзянін мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

Пры гэтым чалавек, які ажыццяўляе догляд, павінен: знаходзіцца ў працаздольным узросце, нідзе не працаваць, не займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, не навучацца ў навучальнай установе на дзённай форме навучання. Акрамя таго, такі чалавек не павінен атрымліваць пенсію, дапамогу па беспрацоўі, штомесячную страхавую выплату, штомесячнае грашовае ўтрыманне.

Які памер гэтай дапамогі?

Памер дапамогі складае 100 працэнтаў (пры ажыццяўленні догляду дзвюх або больш непрацаздольных асоб — 120 працэнтаў) найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы. З 1 лютага 2020 года памер такой дапамогі складае 239 руб. 87 кап., а пры доглядзе некалькіх непрацаздольных грамадзян — 287 руб. 84 кап.

Куды звярнуцца па яе прызначэнне?

Гэтая дапамога прызначаецца раённым (гарадскім) упраўленнем (аддзелам) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства непрацаздольнага грамадзяніна.

Асобе, якая ажыццяўляе догляд, неабходна прадставіць ва ўказаны орган адпаведную заяву, пашпарт і працоўную кніжку. А ў выпадку назначэння дапамогі па доглядзе асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, — заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбе асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, у пастаянным доглядзе.

Ці з'яўляецца той, хто даглядае інваліда ці пажылога грамадзяніна, работнікам і якія запісы ўносяцца ў яго працоўную кніжку?

Не, ён не з'яўляецца работнікам, на яго не распаўсюджваецца заканадаўства аб працы і дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Грашовая дапамога па доглядзе — гэта мера дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі, а не заработная плата.

У працоўную кніжку грамадзяне, якія даглядаюць інваліда І групы або асобу, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і атрымліваюць адпаведную дапамогу, уносяцца запісы аб прызначэнні дапамогі па доглядзе і аб спыненні выплаты дапамогі (а не аб прыёме на працу і звальненні).

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: 0372.ua

Загаловак у газеце: Вы даглядаеце інваліда ці пажылога чалавека...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.