Вы тут

Музей архітэктуры і побыту зладзіць дыстанцыйную экскурсію


16 красавіка Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы пад Мінскам, правядзе для наведвальнікаў сваю першую анлайн-экскурсію. 


Бадай, самы вядомы айчынны скансэн — гэта тып музея пад адкрытым небам — быў створаны ў 1976 годзе. У ім захоўваюцца і дэманструюцца помнікі народнай драўлянай архітэктуры, прадметы побыту, рамёстваў і промыслаў — больш 25 ўзораў унікальнага драўлянага дойлідства і звыш 30 прадметных калекцый, якія сабраны ў шматгадовых экспедыцыях па розных рэгіёнах і дэманструюць рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці культуры і побыту беларусаў.

«Зараз анлайн-экскурсіі становяцца неад’емнай часткай работы культурных устаноў, — адзначаюць у аддзеле маркетынгу музея. — Таму і мы падрыхтавалі відэа па адным з рэгіёнаў Беларусі — сектару «Падняпроўе». У прыватнасці, экскурсавод, у ролі якога выступіць вядучы навуковы супрацоўнік музея Аляксей Друпаў, распавядзе гісторыю млына з Хоцімскага раёна і найстарэйшага помніку ў скансэне — царквы 1704 года з вёскі Барань, раскажа пра рамяство беларускіх бортнікаў і шапавалаў і пакажа тыповыя інтэр’еры сялянскіх хацін. Прэм’ера экскурсіі на YouTube-канале музея  — 16 красавіка а 19 гадзіне, віртуальнае падарожжа працягнецца каля 30 хвілін. 

Дарэчы, наступнай экскурсіяй, як плануюць супрацоўнікі музея, стане віртуальны візіт на Астравеччыну і больш блізкае знаёмства з матэрыяльнай і духоўнай спадчынай гэтага рэігёна.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота: сацыяльныя сеткі музея

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».