Вы тут

«Што гэта за дзеўчына i дзе яна жыве». У Мiнску з'явiўся новы мурал


...Пяцiпавярховiк па сталiчнай вулiцы Мяснiкова, 17 быў бы цалкам звычайны i нiчым не адметны сярод шэрагу iншых немаладых дамоў, калi б не новы «жыхар», якi прапiсаўся тут на пачатку красавiка. На фасадзе дома з'явiлася абаяльная дзяўчынка, якая цi то выйшла, цi толькi збiраецца выйсцi на прагулку, — у шалiку, палiто, чамусьцi без боцiкаў, затое ў забаўных паласатых шкарпэтках... Дзяўчынка — само юнацтва i непасрэднасць, а за ёй — выява старога горада — перанесеная ў сучаснасць гравюра з амаль 250-гадовай гiсторыяй. Мурал «Мой Мiнск» — падарунак гораду ад вулiчнага мастака Аляксандра Благiя, грамадскiх актывiстаў, адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна i прыватных кампанiй — удзельнiкаў валанцёрскага арт-праекта.


На гэты фасад недалёка ад гiстарычнага цэнтра сталiцы ў свой час замахвалiся некалькi розных мастакоў падчас фэсту Vulica Brasil, аднак iх работы не прайшлi ўзгадненне ў гарадскiх улад. А вось эскiз мурала «Мой Мiнск» мастацкая камiсiя, куды ўваходзiлi i архiтэктары, i чыноўнiкi з выканкама, i прадстаўнiкi розных гарадскiх службаў, у тым лiку камунальных, ухвалiла адразу. «Парэкамендавалi толькi зрабiць крыху меншай постаць самой дзяўчынкi, — кажа мастак, — але саму iдэю сустрэлi вельмi прыязна». I ўсё ж ад макета да ўвасаблення арт-аб'екта прайшло амаль дзесяць месяцаў — i з-за праходжання праектам усiх неабходных iнстанцый, i таму, што канчатковае «дабро» атрымалi летась у лiстападзе, калi халоднае i вiльготнае надвор'е, мякка кажучы, ужо не спрыяе вулiчнаму мастацтву. Таму ўзялi паўзу да вясны — затое цяпер работа заняла менш за тыдзень, тым больш i дождж не перашкодзiў. Творчая частка праекта цалкам дабрачынная, падкрэслiвае яго арганiзатар Алесь Шупо, якi займаўся працэсам камунiкацыi i ўзгаднення iдэi на ўсiх узроўнях. Што да фiнансавага боку справы, то неабходныя выдаткi ўзялi на сябе партнёры праекта: так, IТ-кампанiя набыла фарбу (для карцiны памерам пяць паверхаў спатрэбiлася каля 150 балончыкаў) i iншыя патрэбныя матэрыялы i прылады, а будаўнiчая фiрма дала пад'ёмнiк для работы на вышынi.

...Асновай мурала стала гравюра з выявай Мiнска, датаваная 1772 годам, — яе ў пачатку 1990-х знайшлi даследчыкi ў Кракаўскай бiблiятэцы. Празрыстую адсылку да гiсторыi дае i гербавая пячатка, якую выкарыстоўваў магiстрат пасля атрымання горадам магдэбургскага права ў 1499-м, — выяву тагачаснага мiнскага герба кожны ахвотны можа знайсцi ў той жа «Вiкiпедыi». Дарэчы, мурал «Мой Мiнск» — не першы ў серыi работ мастака паводле старажытных гравюр. У 2017-м была стрыт-арт карцiна ў Клецку, дзе гiстарычная выява ператварылася ў дыван, на якiм сядзiць дзяўчына i выразае выцiнанкi; другi мурал «Back to Vistula» з'явiўся праз год, ён упрыгожвае фасад дома ў адным з самых старых польскiх мястэчак Хелмна i нагадвае пра часы, калi рака Вiсла працякала наўпрост праз горад. Атрымалася адначасова пра гiсторыю i сучаснасць, пра нас — учарашнiх i сённяшнiх гарадскiх жыхароў у трэцiм i нулявым пакаленнях. Акрамя таго, гэта яшчэ адзiн прыклад узаемадзеяння i паспяховага супрацоўнiцтва вулiчнага мастацтва з гарадскiмi ўладамi — аказваецца, усё магчыма, i, калi ўзяцца за справу якасна i цывiлiзавана, камунальнiкi не зафарбуюць вулiчныя роспiсы «ЖЭС-артам»...

— А хто «жыве» ў кiшэнi дзяўчынкi? — пытаемся ў мастака.

— Гэта мой фiрмавы персанаж, — усмiхаецца Аляксандр, — якi часта з'яўляецца на розных работах. Магчыма, павук (праўда, у дзяцiнстве я казаў «пувак», чым не iмя для новай казачнай iстоты?) альбо птушаня, а яшчэ я чуў ад некаторых, што персанаж чымсьцi нагадвае сусуватары — анiмешныя стварэннi вядомага рэжысёра Хаяа Мiядзакi. Словам, няхай кожны бачыць тое, што яму блiжэй.

Пакуль мы фатаграфуем мурал, мiнакi спрачаюцца, цi ёсць рэальны прататып у дзяўчынкi з букетам папарацi («Вельмi падобная да маёй школьнай сяброўкi!» — чуем за спiнай) i аднагалосна пагаджаюцца, што яркiя i цёплыя фарбы вельмi дарэчы паляпшаюць настрой. Аўтар жа акурат цяпер малюе i прадумвае наступныя эскiзы — сёлета ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», з якiм даўно супрацоўнiчае Аляксандр Благiй, плануе павялiчыць колькасць «птушыных графiцi»: сокал-пустальга прызямлiцца на фасадзе дома ў Брэсце — менавiта тут, па падлiках спецыялiстаў, жыве самая вялiкая ў нашай краiне гарадская папуляцыя гэтых чырванакнiжных птушак; таксама з'явяцца новыя муралы ў Мiнску i на Вiцебшчыне — у Мёрах i, магчыма, у Расонах.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Фота аўтара i з архiва мастака

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.