Вы тут

Галоўныя набыткi цывiлiзацыi, адаптаваныя да сельскiх умоў, склалi аснову канцэпцыi экавёскi Астрамечава


Некалi Астрамечава стала першым у Брэсцкай вобласцi аграгарадком, а зараз яму выпала ганаровая мiсiя прымераць на сябе статус вёскi будучынi. Для гэтага ёсць важныя перадумовы. У Астрамечаве i цяпер ёсць вядомае ў краiне паспяховае сельгаспрадпрыемства, якое выпускае шмат малака i мяса. Але тут працуюць i iншыя, часам адметныя вытворчасцi. Напрыклад, у вёсцы шыюць норкавыя шубы, вырабляюць вiтамiнную прадукцыю з уласных яблыкаў.


У чаканні перамен

У аграгарадку ёсць школа, ФАП, дзiцячы садок, аддзяленне банка, шэраг магазiнаў. У пасёлку жыве больш за дзве тысячы чалавек, а распрацоўшчыкi канцэпцыi «Экавёска» разлiчваюць, што ў будучым насельнiцтва падвоiцца.

Генеральны план Астрамечава распрацавала рэспублiканскае прадпрыемства «Белндiпгорадабудаўнiцтва», але пра план — крыху пазней. Указаны дакумент з'явiўся на падставе канцэпцыi, якую раней стварыў камiтэт па архiтэктуры i будаўнiцтве Брэсцкага аблвыканкама разам з прадпрыемствам «Брэстжылпраект».

— Кiравалiся тым, каб ва ўмовах сельскай мясцовасцi з чыстым паветрам i маляўнiчымi пейзажамi людзi атрымалi цалкам гарадскую iнфраструктуру, умовы, зручнасцi, магчымасцi для работы i адпачынку, нiчым не горшыя за гарадскiя, — адзначае намеснiк старшынi камiтэта, галоўны архiтэктар вобласцi Аляксандр Жаркоў.

Цiкава, што перамены чакаюцца не толькi ў самiм Астрамечаве, але i ў суседнiх населеных пунктах. На думку распрацоўшчыкаў, вёскай будучынi можна назваць такi населены пункт, дзе жыве шмат маладых сем'яў з дзецьмi. Маецца на ўвазе, што большая частка жыхароў будзе працаваць у сельскай гаспадарцы i жыць побач. Для гэтага патрэбна шмат новага жылля.

«Вясна», «Душа», «Сям'я» i iншыя...

Пад iндывiдуальную забудову адводзiцца больш за сто гектараў ў Астрамечаве i Лышчыцах. На гэтай зямлi павiнна з'явiцца каля 300 iндывiдуальных дамоў. Плануюцца сектары з участкамi плошчай ад 10 да 25 сотак для вядзення падсобнай гаспадаркi. Яшчэ на этапе стварэння канцэпцыi зоны забудовы мелi ўмоўныя назвы: «Вясна», «Душа», «Сям'я» i iншыя. Скажам, зону «Душа» iнакш называюць кварталам рамеснiкаў — па 25 сотак будуць выдзяляць майстрам i майстрыхам. На сваiх участках яны змогуць займацца дробнай ручной вытворчасцю, упарадкоўваць гандлёвыя пляцоўкi i сувенiрныя крамкi, ствараць музеi народных рамёстваў i аб'екты грамадскага харчавання на аснове экалагiчна чыстай прадукцыi.

У гаспадароў, якiм плануецца выдзяляць па гектары зямлi, можна будзе купляць малако i мяса, свежыя яйкi, агароднiну. У прыватным сектары таксама з'явяцца аграсядзiбы, веласiпедныя дарожкi, пляцоўкi для адпачынку дзяцей.

Зона пад умоўнай назвай «Зямля» ахоплiвае паркавую тэрыторыю, а таксама суседнi лес. Недалёка знаходзяцца такiя знакавыя аб'екты, як Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць, Камянецкая вежа.

Вёска, якая не так даўно адсвяткавала 500-гадовы юбiлей, мае ўсе шансы стаць прывабным турыстычным кутком. Побач ужо цяпер праходзяць турыстычныя веласiпедныя i пешыя маршруты. Гэты кiрунак актыўна развiваюць супрацоўнiкi мясцовага Дома рамёстваў.

Вядома, з павелiчэннем колькасцi жыхароў, з наплывам турыстаў стане магчымым i неабходным удасканаленне сацыяльнай i транспартнай iнфраструктуры. Скажам, сёння ў Астрамечаве працуюць школа на 280 месцаў i садок на 110 выхаванцаў. План прадугледжвае будаўнiцтва яшчэ адной школы i дзвюх дзiцячых дашкольных устаноў. Спатрэбiцца мадэрнiзацыя школы мастацтваў. Разглядаецца магчымасць узвядзення ўстановы аховы здароўя. На новы ўзровень мусiць выйсцi бытавое абслугоўванне, спатрэбяцца спартыўныя аб'екты i трэнажорныя залы. Усё гэта акрэслена ў апiсаннi зоны «Жыццё».

Дарэчы, прэтэндаваць на ўчасткi пад будаўнiцтва ў экавёсцы могуць не толькi жыхары аграгарадка i навакольных вёсак, але i брастаўчане. Так было ў першапачатковай канцэпцыi, норма замацавана i ў генеральным плане.

Пад грамадскi кантроль

Генплан быў вынесены на грамадскi разгляд летам мiнулага года. Як расказала старшыня Лышчыцкага сельскага Савета дэпутатаў Iна ДЗЯЧЭК, актыўны ўдзел у абмеркаваннi бралi дэпутаты сельскага Савета, грамадскiя арганiзацыi, многiя жыхары вёсак. Падчас размовы адзначалася, што поспех экавёскi ў цэлым будзе залежаць не толькi ад аб'ёму i асваення ўкладзеных грошай, але i ад зацiкаўленасцi самiх жыхароў, ад рэалiзацыi розных формаў грамадзянскай iнiцыятывы. Калi з'явяцца дробныя фермеры, калi будуць працаваць рамеснiкi, прадпрымальнiкi, гэта будзе азначаць новы ўзровень занятасцi i даходу жыхароў. Вопыт адных стане прыцягальным прыкладам для iншых — толькi так магчымы прагрэс у развiццi сельскай тэрыторыi.

Пасля абмеркавання план прайшоў усе неабходныя экспертызы i ўзгадненнi, а ў снежнi быў зацверджаны на сесii Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў. Такiм чынам, з'явiлася прававая аснова для ператварэння задуманага ў жыццё. Цяпер вядзецца праектаванне жылой забудовы асобных кварталаў. Потым пачнецца будаўнiцтва iнжынерных сетак. Дамы на асобных вулiцах плануецца ацяпляць электрычнасцю — значыць, тут на першы план выходзiць пракладка лiнii электраперадачы. Складзены план мерапрыемстваў па мадэрнiзацыi самога аграгарадка, рамантуюцца дарогi, iдзе капiтальны рамонт некаторых аб'ектаў.

Вядома, увасобiць у жыццё такiя грандыёзныя планы — справа не хуткая. Праектам прадугледжаны два этапы стварэння экавёскi: першы — да 2025 года, другi — да 2030 года.

Тым часам пачынаюцца напрацоўкi па стварэннi канцэпцыi яшчэ адной вёскi будучынi на Брэстчыне — Парахонска Пiнскага раёна.

Святлана ЯСКЕВIЧ

На здымках: Астрамечава сёння

Загаловак у газеце: Абрысы вёскi будучынi

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.