Вы тут

Спецыялiсты дзяржкантролю Гродзеншчыны аб вынiках работы


Адбыўся круглы стол.

Гэтыя сустрэчы сталi традыцыйнымi. Вось i нядаўна журналiсты рэгiянальных i рэспублiканскiх сродкаў масавай iнфармацыi мелi магчымасць даведацца пра тое, як выкарыстоўваюцца дзяржаўныя сродкi, дзе «прабуксоўваюць» iнвестпраекты, якiя звароты часцей за ўсё паступаюць ад жыхароў рэгiёна.


Праз манiторынгi i аўдыты

Можна сказаць, што работа дзяржаўных iнспектараў становiцца на новыя рэйкi. За некалькi гадоў колькасць праверак знiзiлася ў некалькi разоў. Адпаведна, скарацiлася i лiчба штрафаў. Гэта не значыць, што работа КДК стала менш эфектыўная, падкрэслiў старшыня Камiтэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласцi Анатоль Дарожка. Проста цяпер дзейнасць больш скiравана на прадухiленне парушэнняў праз манiторынгi i аўдыты, па вынiках якiх «адмiнiстрацыйка» не прымяняецца. Гэта дапамагае суб'ектам гаспадарання рэагаваць на заўвагi, выпраўляць iх без фiнансавага пакарання.

I ўсё ж парушэннi выяўляюцца. Напрыклад, за мiнулы год дзяржаўнымi iнспектарамi Гродзенскай вобласцi вышукана ў бюджэт амаль 30 мiльёнаў рублёў i прадухiлена незаконных выплат бюджэтных сродкаў на 50 мiльёнаў рублёў. Па матэрыялах дзяржкантролю заведзена 61 крымiнальная справа.

Па прапановах гродзенскага КДК унесена 10 змяненняў у адпаведнае заканадаўства: у тыя нарматыўныя дакументы, якiя рэгулююць парадак выкарыстання бюджэтных сродкаў i дзяржмаёмасцi, а таксама парадак прыёму абiтурыентаў у ВНУ i каледжы.

На кантролi — дзяржпраграмы

Гэты год завяршае пяцiгодку, а разам з тым i шэраг дзяржаўных праграм. У iх лiку — праграмы ў сферы АПК, жыллёвага будаўнiцтва, камфортнага асяроддзя i iншыя. Мiж тым, не ўсе iнвестпраграмы выконваюцца. Летась было адставанне па 12 аб'ектах. Каб паскорыць працэс, iнспектары i мясцовыя ўлады карэктуюць сумесную работу. Гэта дае свой плён. Тры аб'екты будуць здадзены ў хуткiм часе.

Пацiкавiлiся журналiсты i лёсам гасцiнiцы «Гродна». Самы вялiкi такога роду аб'ект рэгiёна цяпер стаiць, як помнiк. У КДК паведамiлi, што трэба альбо прымаць жорсткiя меры да iнвестара, альбо забiраць гасцiнiцу назад ва ўласнасць дзяржавы. «Мы не можам мiрыцца з тым, што тры гады стаiць паўразбураны будынак, — заўважыў Анатоль Дарожка. — Iнвестар уклаў сродкi, але аб'ект прастойвае, нават вокны не ўсюды ўстаўлены».

На цяперашнi момант на кантролi знаходзiцца крыху больш за дзве тысячы даручэнняў кiраўнiка дзяржавы, у тым лiку па дзяржмаёмасцi. Iснуе нямала аб'ектаў, якiя ў свой час не дабудавалi, яны разбураюцца. Напрыклад, намечаны знос незавершанага завода па вытворчасцi керамiчнай плiткi ў Ваўкавыску. Гэтая работа вядзецца паэтапна, па графiку.

Звароты i праблемы ЖКГ

Журналiсты пацiкавiлiся, цi ёсць парушэннi жыллёвага заканадаўства падчас капiтальных рамонтаў i мадэрнiзацыi дамоў. Як вядома, адбываецца павелiчэнне фiнансавага ўдзелу жыльцоў у гэтых працэсах. Цi няма тут хiбаў i недарэчнасцяў? Па словах спецыялiстаў дзяржкантролю, пакуль новае заканадаўства «абкатваецца» i практычнага вопыту яшчэ мала. ЖЭСы абыходзяць сваiх жыхароў i прапануюць новыя ўмовы ўзаемадзеяння. Што датычыцца капiтальнага рамонту за кошт бюджэтных сродкаў i адлiчэнняў грамадзян, то тут устаноўлены парушэннi па завышэннi аб'ёмаў i якасцi работ. За мiнулы год заданне па капрамонтах поўнасцю не выканана.

На жаль, шмат структур хацелi б далучыцца да гэтай сферы, канстатуе Анатоль Дарожка. Пры пастаўках матэрыялаў вялiкая колькасць пасярэднiкаў, якiх магло б i не быць.

У вобласцi вядзецца маштабная работа па мадэрнiзацыi цепла- i водазабеспячэння. Тут шмат закупак. I гэтая сфера, як нiякая iншая, патрабуе кантролю. Многiя пытаннi, зазначылi прысутныя, удалося вырашыць. Пэўны парадак тут наведзены, бо пачынаўся кантроль з самага нiзу — з высвятлення, як захоўваюцца мясцовыя вiды палiва, як працуюць ацяпляльныя i электрычныя сiстэмы. Часам адбывалася, што пашпарты гатоўнасцi да ацяпляльнага перыяду падпiсвалiся аўтаматычна. Цяпер гэтага няма. Таксама больш зразумелыя сталi жыроўкi. Мы бачым, за што плацiм, падкрэслiлi ў КДК.

Што датычыцца зваротаў, то iх колькасць мае тэндэнцыю да знiжэння. I ўсё ж iх не так i мала — летась было каля 900. Трацiна датычыцца ЖКГ, а таксама жыллёвага будаўнiцтва.

Журналiстам расказалi i пра канкрэтныя факты дапамогi. Напрыклад, па звароце жыхаркi Шчучына зроблена перакладка сетак цеплавога электразабеспячэння. У Ваўкавыску абсталяваны пандус для людзей з iнвалiднасцю.

...і парадак на фермах

Падчас круглага стала была ўзнята i тэма АПК. Менавiта ў гэтай сферы iснуе нямала даручэнняў кiраўнiка дзяржавы. Iнспектары сочаць за тым, каб яны выконвалiся. Так, пасля ўмяшання КДК паскорылiся тэмпы выпуску мадыфiкаванага крухмалу для нафтаперапрацоўчай галiны. Абсталяванне на рагознiцкiм прадпрыемстве доўгi час прастойвала праз марудныя праверкi свiдравальнымi арганiзацыямi — а цяпер тут усё працуе, летась рэалiзавана звыш 600 тон рэагенту, якi раней паступаў з-за мяжы.

Таксама ў полi асаблiвай увагi — нарыхтоўка кармоў. «На сённяшнi дзень ёсць даручэнне прэзiдэнта мець паўтарагадовы запас кармоў, — зазначыў Анатоль Дарожка. — Гэта даручэнне ўзнiкла невыпадкова, бо большасць фермаў знаходзiцца на круглагадавым утрыманнi, таму i кармоў трэба больш».

Спецыялiсты КДК унеслi свае прапановы. Напрыклад, адзначылі, што не ўдзяляецца патрэбная ўвага ўкрыццю траншэй, таму кармы не ўдаецца захаваць якаснымi. А мiж тым сама нарыхтоўка — вельмi затратны працэс, на яго iдзе палова затрат усяго раслiнаводства рэгiёна. I калi сталi паўсюдна ўкрываць траншэi, якасць кармоў узрасла.

Яшчэ адзiн важны аспект — парадак на аб'ектах сельгасвытворчасцi. Iнспектары абследавалi больш за 600 мехдвароў i фермаў. У дачыненнi да 41 кiраўнiка i спецыялiста складзены адмiнiстрацыйныя пратаколы. I гэта паўторныя абследаваннi, удакладняюць у КДК. Першы раз было проста ўказана на недахопы. «У студзенi абследавана яшчэ 27 гаспадарак, якiм пастаўлена задача па выпраўленнi сiтуацыi. Iм дадзены час, каб навесцi парадак, напрыклад, знесцi аварыйныя будынкi», — падкрэслiў кiраўнiк абласнога КДК. Таксама ў iнспекцыi займаюць жорсткую пазiцыю наконт утойвання фактаў падзяжу жывёлы. Меры, якiя былi прыняты сумесна з пракура-турай, дазволiлi спынiць гэтую тэндэнцыю.

Выправiць памылку

Нядаўна ў некаторых СМI i iнтэрнэт-рэсурсах прайшла iнфармацыя аб знiжэннi зарплат бюджэтнiкаў. Як вядома, з 1 студзеня яны выплачваюцца па новых правiлах.

Гродзенскiя iнспектары пацвердзiлi, што зарплата не павiнна зменшыцца, i праверылi, як iдуць справы ў дзвюх гарадскiх установах аховы здароўя. Бралiся лiсткi за лiстапад, снежань i студзень па кожным работнiку. Фактаў парушэння выплат не выяўлена. А ў некаторых арганiзацыях яны яшчэ i выраслi. Работу па вывучэннi гэтага пытання па аб'ектах бюджэтнай сферы ў КДК будуць працягваць. «Мы разумеем, што ў такiх пытаннях магчымы скаргi, непаразуменнi. I важна, каб органы мясцовай улады не адмахвалiся ад гэтага, — падкрэслiў Анатоль Дарожка. — Бо чалавек не проста так звяртаецца, яго прымусiлi важныя абставiны. Таму трэба растлумачыць альбо выправiць памылку». У сувязi з гэтым у КДК Гродзенскай вобласцi адкрыты манiторынг па такiх зваротах.

Маргарыта УШКЕВIЧ

Фота grodnonews.by

Загаловак у газеце: Памяншаецца колькасць праверак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».