Вы тут

Паслугi камунальных унiтарных прадпрыемстваў не трацяць актуальнасцi


Як вядома, наш паўночны край азёр i лясоў — яшчэ i лiдар па колькасцi населеных пунктаў. Iх у Вiцебскай вобласцi больш за 6,2 тысячы. Прыблiзна трацiна — вёскi аддаленыя, i звычайна з невялiкiм насельнiцтвам. У дзвюх тысячах такiх вёсак жыве па дзесяць чалавек, а то i менш. I насельнiцтва там не маладзее. Таму паслугi камунальных унiтарных прадпрыемстваў, створаных па iнiцыятыве органаў мясцовай улады, не трацяць актуальнасцi.


Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Цярэнцьеў пастаянна заклiкае калег не забываць, што дапамога вяскоўцам у апрацоўцы зямлi, нарыхтоўцы дроў, зносе аварыйных дрэў i вырашэннi iншых гаспадарчых праблем — адна з важных задач мясцовай улады. Ужо традыцыйнымi сталi i выязныя пасяджэннi прэзiдыума аблсавета, пасяджэннi-семiнары, падчас якiх вывучаецца мясцовы вопыт. Як станоўчы прыклад можна прывесцi камунальныя ўнiтарныя прадпрыемствы (КУПы) Лепельскага раёна. Сярод iншага тут займаюцца закупкай малака, аказваюць транспартныя паслугi, забяспечваюць насельнiцтва мясцовымi вiдамi палiва. У Сенненскiм раёне спектр паслуг КУП — ад збору малака да навядзення парадку на зямлi.

КУП, створаны пры Варонаўскiм сельвыканкаме Вiцебскага раёна, мае вопыт дапамогi ў нарыхтоўцы кармоў, падчас сяўбы i жнiва. «Купаўцы» займаюцца добраўпарадкаваннем могiлак, зносам кiнутага жылля i будынкаў, якiя ўжо не выкарыстоўваюцца. А практыка барацьбы з баршчэўнiкам вартая пераймання.

Параўнальна нядаўна, у 2017 годзе, пры падтрымцы абласнога Савета дэпутатаў зарэгiстравалi камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Бахава» ў Дубровенскiм раёне. Тады яно было забяспечана двума трактарамi «Беларус», навяснымi агрэгатамi, у тым лiку i для таго, каб чысцiць сельскiя дарогi ад снегу. Перадалi прадпрыемству i пагрузчык, мотакасiлкi, у арэнду КУП узяло грузавiк ЗIЛ. Ужо ў наступным годзе прадпрыемства стала працаваць рэнтабельна — даход склаў 85,5 тысячы рублёў. Сёння «Бахава» займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыi вёсак, таксама вырабляе агароджы для грамадзянскiх могiлак. Па-ранейшаму запатрабаваныя ў жыхароў глыбiнкi дастаўка дроў, збор малака.

Практыка паказвае, што з часам КУПы, якiя абслугоўваюць жыхароў аднаго раёна, пачынаюць аказваць паслугi i ў суседнiх.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв'ю: a.bestdealfor1.life

Загаловак у газеце: Не забываць пра вяскоўцаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».