Вы тут

Савет Рэспублiкi перадаў сродкi iндывiдуальнай абароны РНПЦ дзiцячай анкалогii, гематалогii i iмуналогii


Савет Рэспублiкi перадаў сродкi iндывiдуальнай абароны Рэспублiканскаму навукова-практычнаму цэнтру (РНПЦ) дзiцячай анкалогii, гематалогii i iмуналогii, якi знаходзiцца ў Бараўлянах пад Мiнскам.


Гэтую мiсiю выканаў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар Лiсковiч. Ён ад iмя сваіх калег i работнiкаў Сакратарыята верхняй палаты парламента перадаў супрацоўнiкам РНПЦ гуманiтарную дапамогу. Падчас перадачы Вiктар Лiсковiч адзначыў, што па iнiцыятыве старшынi Савета Рэспублiкi Наталлi Качанавай сенатары ажыццяўляюць шэфства над гэтай медыцынскай арганiзацыяй — цяпер, у прыватнасцi, закупiлi для цэнтра медыцынскiя маскi.

Як паведамiла прэс-служба Савета Рэспублiкi, Вiктар Лiсковiч пагутарыў з кiраўнiцтвам i супрацоўнiкамi цэнтра, пацiкавiўся тым, як яны працуюць ва ўмовах няпростай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi.

Потым старшыня Пастаяннай камiсii падзялiўся ўражаннямi аб наведваннi РНПЦ. Паводле яго слоў, супрацьэпiдэмiчныя мерапрыемствы ў РНПЦ выконваюцца ў поўным аб'ёме, ажыццяўляецца тэмпературны кантроль тых, хто наведвае медустанову. Таксама дзейнiчае масачны рэжым, выконваюцца iншыя мерапрыемствы, няма дэфiцыту тэст-сродкаў. Гэта, на думку парламентарыя, гарантыя таго, што пацыенты тут знаходзяцца ў поўнай бяспецы.

— Будзем шукаць розныя формы супрацоўнiцтва з навукова-практычным цэнтрам, каб i далей дапамагаць медыкам i маленькiм пацыентам. Напрыклад, па iнiцыятыве Савета Рэспублiкi пры цэнтры мяркуецца стварыць апякунскi савет, у склад якога ўвойдуць сенатары, — сказаў Вiктар Лiсковiч.

Дырэктар цэнтра Наталля Канапля шчыра падзякавала Савету Рэспублiкi за iстотную дапамогу.

Леанiд Тугарын

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дапамога ад сенатараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».