Вы тут

Падпісаны ўказ аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні. Што змяняецца для грамадзян і банкаў?


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка падпісаў указ нумар 130 "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні". Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення дзяржаўнай жыллёвай палітыкі і стварэння дадатковых умоў па забеспячэнні правоў грамадзян, якія атрымалі крэдыт на жыллё, піша БЕЛТА. 


Указам устанаўліваецца, што прадметам іпатэкі можа выступаць толькі жыллё, зарэгістраванае ва ўстаноўленым парадку, у тым ліку і набытае на другасным рынку жылой нерухомай маёмасці. Пры гэтым іпатэка будзе распаўсюджвацца таксама на зямельны ўчастак, на якім размешчана набываемае жыллё.

Згодна з дакументам, банк зможа накіраваць спагнанне на прадмет іпатэкі толькі пры адначасовым парушэнні дзвюх умоў крэдытнага дагавора: калі завінавачанасць па асноўнай суме доўгу перасягае 10 працэнтаў ад сумы прадастаўленага крэдыту, а таксама пратэрмінаваная завінавачанасць па асноўнай суме доўгу і працэнтах за карыстанне крэдытам складае больш за 90 дзён (у выпадку смерці крэдытаатрымальніка - больш за 9 месяцаў).

Грамадзяне, якія праходзяць тэрміновую ваенную (або альтэрнатыўную) службу, змогуць скарыстацца адтэрміноўкай пагашэння завінавачанасці па іпатэчным жыллёвым крэдыце і працэнтах за карыстанне ім на перыяд службы.

Банкам прадастаўлена першачарговае права на задавальненне нявыкананых абавязацельстваў па жыллёвым крэдыце за кошт прадмета іпатэкі. Патрабаванні іншых крэдытораў, забяспечаныя залогам гэтага жылля, будуць задавольвацца пасля поўнага пагашэння даўгоў банка. Гэтыя меры нацэлены на тое, каб стымуляваць банкі да выкарыстання іпатэкі як асноўнага спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па жыллёвых крэдытах.

Акрамя таго, з прыняццем указа спрошчана рэгістрацыя залогу: банк самастойна накіроўвае неабходную інфармацыю ў тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Прэв'ю: 24.kz

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.