Вы тут

Фотакарэспандэнт «Звязды» Таццяна Ткачова — у ліку пераможцаў прэміі фотажурналістыкі World Press Photo


У ліку фіналістаў 63-й міжнароднай прэміі фотажурналістыкі World Press Photo — фотакарэспандэнт «Звязды» Таццяна Ткачова. Яе працы прадстаўлены ў намінацыі «Партрэты». Пра гэта паведамляе worldpressphoto.org


Таццяна Ткачова на фотафестывалі Vilnius photo circle, Фота Domas Rimeika

Імёны пераможцаў былі названы 16 красавіка.

«Выношвала ідэю праекта шмат гадоў, шукала герояў, пісала тэкст, рабіла фота... Праекту дала назву «Паміж правам і сорамам». У ім расказваю пра жанчын, якія калісьці вырашыліся на аборт. Хацела адзначыць, што не агітую жанчын, рабіць аборты ці не рабіць. Праект кажа пра тое, што гэты досвед — частка нашага жыцця, і вельмі важна разумець гэта, перш чым даваць яму ацэнку. 

У апісанні праекта я расказала, як даведалася, што мая маці пасля Чарнобыля зрабіла аборт, і што разумею, як гэты вопыт траўміруе жанчын», — падзялілася Таццяна.

Фота з праекта Таццяны Ткачовай "Паміж правам і сорамам"

У 2018 годзе фотагісторыя Таццяны Ткачовай аб 91-гадовай жыхарцы Валожына - «Сезоны Веры», атрымала сярэбраную ўзнагароду на Міжнародным конкурсе фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў намінацыі «Партрэт. Герой нашага часу».

World Press Photo - самая буйная і самая прэстыжная штогадовая прэмія ў галіне фотажурналістыкі. У 2020 годзе яе незалежнае журы назвала 44 пераможцаў сярод больш чым 4 тыс. удзельнікаў з 125 краін.

Усяго на WPP-2020 было пададзена каля 74 тыс.фатаграфій. Пратэстныя рухі і роля моладзі ў змене свету сталі галоўнымі тэмамі работ, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. У топе тэм таксама тэмы экалогіі і захавання навакольнага асяроддзя.

У намінацыі «Фатаграфія года» перамог здымак японца Ясуесі Ціба, які супрацоўнічае з Agence France-Presse, піша bbc.com.

На фатаграфіі паказваецца акцыя пратэсту ў Судане супраць урада, які прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту. Здымак быў зроблены ў чэрвені 2019 года.

Малады чалавек у цэнтры фатаграфіі чытаў вершы, а іншыя асвятлялі яго мабільнымі тэлефонамі. Журы прыйшло да высновы, што фатаграфія адлюстроўвае сілу маладосці і мастацтва.

YASUYOSHI CHIBA/AFP

***

Таццяна Ткачова стала адной з пераможцаў World Press Photo

Сярод намінантаў найпрэстыжнейшага конкурса фатографаў World Press Photo, які падвёў вынікі 16 красавіка, упершыню аказаўся беларускі аўтар. Ім стала Таццяна Ткачова — яе серыя «Паміж правам і сорамам» атрымала другі прыз у катэгорыі «Партрэты».

Праект фатографкі ў дзесяці здымках расказвае пра жанчын, якія некалі зрабілі аборт: хоць Беларусь мае лаяльнае ў гэтай сферы заканадаўства, перарыванне цяжарнасці для многіх жанчын з'яўляецца прадметам сораму. Па словах аўтаркі, заняцца гэтай тэмай яе натхніла гісторыя маці, якая прызналася, што некалі прыняла рашэнне пазбавіцца ад дзіцяці. Фатаграфіі, на якіх не паказваюцца твары гераінь, суправаджаюцца асабістымі гісторыямі, у якіх хаваюцца розныя прычыны аборту і розны досвед яго перажывання.

World Press Photo прайшоў 65-ы раз. «Найлепшым здымкам года», на думку галоўнага фотаконкурсу свету, гэтым разам стала работа японца Ясуесі Ціба, на якім адзін з пратэстоўцаў на антыўрадавай акцыі ў суданскім Хартуме чытае вершы. У катэгорыі ж «Партрэты» разам з Таццянай былі прадстаўлены серыі фатографаў з Польшчы, ЮАР, Літвы, ЗША, Аўстраліі.

Таццяна Ткачова стала працуе ў аўтарскай фатаграфіі і сёння з'яўляецца часткай каманды «Звязды». Мы шчыра радуемся яе поспехам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.