Вы тут

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе падчас доўгіх выходных застацца дома


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адказаў на пытанні журналістаў па распаўсюджанні COVID-інфекцыі ў нашай краіне. Яму дапамагалі начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, звароту грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Пацееў і намеснік начальніка аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.


Амаль 87 тысяч тэстаў і 575 хворых за суткі

У Беларусі праведзена 86 тысяч 813 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, задзейнічана 24 лабараторыі. Дыягназ COVID-19 пацвержаны ў 4 779 чалавек, паправіліся і выпісаны 342 пацыенты, памерла 42 чалавекі. За суткі колькасць хворых павялічылася на 575 чалавек, а са стацыянараў выпісана 582 чалавекі.

Найбольшая колькасць выпадкаў COVID-19 зафіксавана ў Мінску – 2 308. На другім месцы – Віцебская вобласць (1 282 выпадкі), на трэцім Мінская вобласць (588). У астатніх рэгіёнах сітуацыя больш спакойная. У Магілёўскай вобласці 217 інфіцыраваных, Гомельскай – 193, Брэсцкай – 112, Гродзенскай – 79.

Сёння штодзень выконваецца каля 5,5 тысячы тэстаў у 24 лабараторыях. Нагадаем, што спачатку іх рабілася каля 300 у дзень і дзейнічала ўсяго адна лабараторыя.

Уладзімір Каранік засяродзіў увагу на тых рэгіёнах, дзе колькасць захварэлых вырасла. Гэта Асіповіцкі і Мядзельскі раёны. А таксама расказаў аб сітуацыі ў Віцебскай вобласці.

– У Асіповічах сітуацыя кантралюемая – маем 32 лабараторна пацверджаныя выпадкі, у тым ліку 12 – у медыцынскіх работнікаў. Завоз адбыўся з іншага раёна, прычым на жаль, ад аднаго з медработнікаў, які выязджаў за межы Асіповічаў. Цяжкіх хворых у раёне няма. У Мядзельскім раёне 7 красавіка зафіксавалі выпадак інфіцыравання ў санаторыі. У выніку маем ачаг з пацвержанымі 65 выпадкамі. Таксама цяжкіх выпадкаў няма.

Найбольшая колькасць выпадкаў на Віцебшчыне ў Докшыцкім, Бешанковіцкім і Лёзненскім раёнах

Паводле інфармацыі міністра, сітуацыя ў Віцебскай вобласці стабілізуецца.

– Як кажуць інфекцыяністы, мы выйшлі на плата. За апошні тыдзень мы назіраем змяншэнне колькасці пнеўманій з кожным днём.

Самымі “неспакойнымі” па COVID-19 раёнамі Віцебшчыны Уладзімір Каранік назваў Докшыцкі, Бешанковіцкі і Лёзненскі. Паводле інфармацыі абласнога штабу па барацьбе з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі, у Докшыцкім раёне 72 лабараторна пацверджаныя выпадкі, у Бешанковіцкім – 27, Лёзненскім – 22. Пры гэтым каранавірусная пнеўманія назіраецца ў 22 хворых у Докшыцкім раёне, двое з іх знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, у 7-мі – у Бешанковіцкім, у 8-мі – у Лёзненскім. У двух апошніх раёнах цяжкіх хворых на ШВЛ няма.

– У рэгіёне ёсць запас ложкавага фонду. Адкрыта кругласутачнае анлайн-кансультаванне вядучых інфекцыяністаў краіны, каб аказваць дапамогу нашым калегам на месцах. Мяркуем, што сітуацыя ў Віцебскім рэгіёне стабілізавалася, – расказаў Уладзімір Каранік.

У Мінску інфікавана 90 работнікаў хуткай дапамогі

Міністр паведаміў, што ў Мінску 90 работнікаў службы хуткай дапамогі інфіцыраваны COVID-19. Пры гэтым толькі 23 з іх непасрэдна ездзяць на выклікі і аказваюць медыцынскую дапамогу. Астатнія – кіраўніцтва і адміністрацыйна-гаспадарчы персанал. Усе яны адчуваюць сябе здавальняюча і знаходзяцца пад медыцынскі назіраннем. Усяго ў краіне інфікавана 419 медработнікаў.

– Сыход на бальнічны 23 супрацоўнікаў не паўплываў на абслугоўванне выклікаў і інтэнсіўнасць работы хуткай дапамогі. Медработнікі заўсёды знаходзяцца ў групе рызыкі і працэнт інфіцыравання высокі, бо гэтыя людзі працуюць на перадавой. Мы надаём вялікую ўвагу забяспечанасці сродкамі аховы, пастаянна працуем над папаўненнем запасаў, – адзначыў Уладзімір Каранік. – З Кітая прыбыў самалёт з часткай гуманітарнай дапамогі, частка была закуплена нашай бізнес-супольнасцю – кампаніямі Парка высокіх тэхналогій, харчовымі прадпрыемствамі, гандлёвымі сеткамі. Дзякуй усім, хто далучаецца да дапамогі.

На бягучым тыдні прынята рашэнне аб лячэнні няцяжкіх пнеўманій на даму.

– Мы не эканомім ложкавы фонд такім чынам. Гэта зроблена, каб пазбегнуць рызыкі перакрыжаванага інфікавання, каб хворы з віруснай пнеўманіяй не атрымаў яшчэ і бактэрыяльную, – падкрэсліў Уладзімір Каранік. 

Паступілі першыя экспрэс-тэсты

Першыя пяць тысяч экспрэс-тэстаў на вызначэнне антыцелаў на COVID-19  атрымала наша краіна на гэтым тыдні.

– Калі захворванне развіваецца ў лёгкай форме, праз 5-7 дзён у арганізме выпрацоўваюцца антыцелы. Такія тэсты будуць пастаўлены ў прыёмныя аддзяленні нашых стацыянараў. Экспрэс-тэсціраванне дапаможа раздзяліць плыні пацыентаў на этапе прыёмнага пакоя. Яшчэ 100 тысяч тэстаў атрымаем на наступным тыдні і таксама накіруем іх у стацыянары.

У будучыні, калі тэстаў будзе дастаткова, іх зможа зрабіць кожны. Бо яны паказваюць не толькі антыцелы, якія выпрацоўваюцца ў арганізме падчас хваробы, але і так званыя антыцелы памяці, якія сведчаць пра тое, што чалавек перахварэў на COVID-19.

Таксама ў Беларусі пачалі практыкаваць лячэнне цяжкіх формаў каранавіруснай інфекцыі з дапамогай плазмы крыві тых, хто перахварэў на COVID-19. Назапашаны першыя дозы такой плазмы.

Аляксандр Пацееў нагадаў, што для выпіскі пацыентаў неабходна два запар адмоўныя тэсты на каранавірусную інфекцыю з розніцай у адзін дзень. Таму ўсе выпісаныя пацыенты здаровыя і бяспечныя для навакольных. А вось для тых пацыентаў, у каго праяў інфекцыі няма, а тэст станоўчы і ў бальніцы знаходзіцца не хочацца,  прадугледжана магчымасць жыць ў санаторыі да атрымання адмоўнага тэстаў. Разглядаецца пытанне з перапрафіляваннем адной з аздараўленчых устаноў пад гэтыя мэты.

Сем чалавек аштрафаваны за невыкананне ўмоў самаізаляцыі

З пачатку ўспышкі ў Беларусі выяўлена і абследавана 30,5 тысячы кантактаў першага ўзроўню. З іх на даму наведалі 23,7 тысячы.

– Парушэнняў самаізаляцыі шмат, мы выявілі 701 выпадак, калі людзей не было дома цягам 2-3 гадзін, – расказала Іна Карабан. – Інфармацыя накіравана ў РАУС і пракуратуру. У адносінах сямі асоб быў пачаты адміністрацыйны працэс, яны атрымалі штраф у дзве базавыя велічыні. Пры паўторным наведванні парушэнняў у іх не было.

Іна Карабан нагадала, што максімальны штраф за невыкананне ўмоў самаізаляцыі складае 30 базавых велічынь. Прадугледжана нават крымінальная адказнасць.

Міністр заклікаў заставацца дома на Радуніцу

Сервісы Гугл і Яндэкс ацанілі сацыяльнае дыстанцыраванне беларусаў. І яно супастаўляльнае з краінамі Еўропы, расказаў Уладзімір Каранік.

– Нашы грамадзяне пачалі прытрымлівацца мер сацыяльнага дыстанцыравання. Але самыя небяспечныя дні наперадзе – чатыры выхадныя, якія ўключаюць Радуніцу. Усім парэкамендуем заставацца ў месцах пражывання. Ёсць і іншыя дні, каб прывесці магілы ў парадак, – адзначыў міністр.

Ён адзначыў, што пасля Вербнай нядзелі праз некалькі дзён шпіталізавалі тых, хто праігнараваў парады заставацца дома. Гэтак жа як і пасля пікніку, дзе сустрэліся людзі з розных гарадоў, потым ва ўсіх гэтых населеных пунктах выявілі хворых.

– Мінімізуйце свае неабавязковыя кантакты. А ўсё астатняе для выратавання жыццяў мы зробім, – заклікаў міністр.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: pornhubacademy.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?