Вы тут

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 45 памерлых ад COVID-19


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 18 красавіка ў Беларусі на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3282 чалавекі, хворых на COVID-19.


У дачыненні да 510 чалавек праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка.

Памерлі 45 чалавек з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 92 709 тэстаў на каранавірус. Для правядзення тэставання задзейнічаны 25 лабараторый.

458 пацыентаў больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.


Падчас стрыму намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан адзначыла, што міністэрства прымае усе меры, каб не дапусціць "імклівага, лавінападобнага росту і прайсці паката гэты перыяд пад’ёму COVID-19".

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.

З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных. 

Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.