Вы тут

Дэкада студэнцкай навукі стартавала ў БДПУ


У яе рамках адбудуцца навуковыя мерапрыемствы з удзелам студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навучэнцаў педагагічных класаў. У анлайн-рэжыме будуць праведзены міжнародны форум “Студэнцкая навука - інавацыйны патэнцыял будучага” (яна ўключае 11 канферэнцый на факультэтах і ў інстытутах БДПУ), міжнародная навуковая алімпіяда па педагогіцы і аспіранцкія чытанні "Актуальныя праблемы педагагічных даследаванняў".


У поле зроку маладых даследчыкаў - сучасныя падыходы да навучання і выхавання дзяцей рознага ўзросту, а таксама дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, пытанні методыкі выкладання розных навучальных дысцыплін ва ўстановах адукацыі. Вялікая ўвага будзе нададзена пытанням фізічнага выхавання, фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця. Таксама будуць прадстаўлены навуковыя і метадычныя распрацоўкі ў галіне сацыялізацыі асобы, разгледжаны псіхалагічныя праблемы сучасных дзяцей і моладзі.

У анлайн-рэжыме адбудзецца даследчы meet-up “STEAM-падыход у педагогіцы дзяцінства”. Падчас мерапрыемства будуць разгледжаны пытанні STEAM-адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту: выкарыстанне ІТ-тэхналогій у рабоце з імі,  сучасныя падыходы фарміравання падмурку для інжынернага мыслення, развіццё пазнавальнай актыўнасці з дапамогай LEGO-канструявання і іншыя.

Плануецца, што ў дэкадзе прымуць удзел звыш за 1080 спецыялістаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Германіі і іншых краін.

 Матэрыялы канферэнцый будуць апублікаваныя ў электронных зборніках. Лепшыя даследаванні ўвойдуць у друкаваны зборнік “Студэнцкая навука - інавацыйны патэнцыял будучага”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.