Вы тут

Першыя 15 чалавек, якія перахварэлі на COVID-19, сталі донарамі плазмы


Першыя 15 чалавек, якія перахварэлі COVID-19, ужо сталі донарамі плазмы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Фота: Міністэрства аховы здароўя

Спецыялісты РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій ўкараняюць такую ​​методыку дапамогі пацыентам, якія ў сувязі з цяжкім станам, знаходзяцца на асаблівай увазе медыкаў.

Першыя 6 беларусаў здалі сваю плазму ў Мінску, сёння такое ж мерапрыемства праходзіць у Віцебску. На Абласной станцыі пералівання крыві Віцебска спецыялісты правялі забор плазмы з антыцеламі COVID-19 у беларусаў, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю.

У бліжэйшыя дні забор імуннай плазмы будзе праводзіцца і ў цэнтры трансфузіялогіі г.Мінска на базе 6 гарадской клінічнай бальніцы, у бліжэйшыя дні гэтую працэдуру плануюць пачаць проводзіць усе абласныя цэнтры трансфузіялогіі.

Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх здаровых з заклікам стаць донарам і дапамагчы лекарам выратаваць тых, хто цяжэй пераносіць гэта захворванне!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».