Вы тут

Сёлета лясгасы краіны нарыхтавалі больш за 11 тысяч тон бярозавіку


Лесагаспадарчыя ўстановы завяршылі сезон нарыхтоўкі бярозавага соку. Усяго цяперашняй вясной было сабрана 11 182,5 тоны ўраджаю. Найбольшы ўклад унеслі лясгасы Брэсцкай вобласці, дзе было нарыхтавана 4 274 тоны напою, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.


Нагадаем, сёлета з-за нестабільных кліматычных умоў сезон стартаваў на некалькі тыдняў раней, чым звычайна. Асобныя лясгасы пачалі нарыхтоўку напою ўжо ў пачатку сакавіка. Рух соку пры гэтым адзначаўся нестабільнасцю і перыядычна перарываўся. Спецыялісты лесагаспадарчых устаноў не гублялі каштоўныя дні, трымалі сітуацыю на кантролі. У выніку атрымалі даволі важкі ўраджай.

У міністэрстве адзначылі, што ўвесь сабраны сок практычна адразу ж адпраўляўся да спажыўцоў -- на перапрацоўчыя прадпрыемствы і насельніцтву. Дарэчы, грамадзяне наўпрост купілі ў лясгасаў прыкладна кожны чацвёрты літр напою (2 674,4 тоны). Амаль 8 тысяч тон бярозавіку былі пастаўленыя на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны. Найбуйнейшым спажыўцом у гэтым годзе стаў Мінскі завод безалкагольных напояў, які набыў у лясгасаў каля 1 340 тон соку.

Беларускі бярозавік сёлета рэалізоўваўся і на экспарт. Лясгасы паставілі за мяжу больш як 516 тон напою.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: gastronom.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».