Вы тут

Кінатэатры сеткі "КіноМінска" часова спыняць працу


З-за пераносаў буйных кінарэлізаў, а таксама ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і спаду глядацкай актыўнасці, кіраўніцтва сеткі "КіноМінска" прыняло рашэнне скараціць колькасць пляцовак па дэманстрацыі кіно, гаворыцца на сайце УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.


Працягваць працу будзе толькі шматзальны кінатэатр "Беларусь". 

"Галоўнае для сеткі "КіноМінска "- бяспека нашых гледачоў. Мы павялічылі інтэрвал паміж сеансамі, каб выветрыць кіназалы і апрацаваць крэслы адмысловымі дэзінфікуючымі сродкамі, у фае ўсталявалі дазатары з антысептыкам для рук. Па новай схеме продажу квіткоў (рассаджвання ў глядзельнай зале) павялічыцца адлегласць паміж гледачамі. Мы ўпэўненыя: як толькі вернуцца чаканыя прэм'еры, уся сетка кінатэатраў адновіць сваю працу ў звычайным рэжыме", - пракаментавалі ў адміністрацыі сеткі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.