Вы тут

Лукашэнка: Я адназначна за суботнік


Падчас рабочай паездкі ў Бабруйск, адказваючы на пытанне журналістаў, ці не збіраецца Аляксандр Лукашэнка перанесці правядзенне рэспубліканскага суботніка, кіраўнік дзяржавы адказаў, што не бачыць для гэтага падстаў. Таму што людзі ўсё роўна працуюць у пятніцу, і калі яны прыйдуць на працу ў суботу, гэта ні на што не паўплывае.


«Калі я прымаў гэтае рашэнне, я быў адназначна за суботнік. Па-першае, той, хто працуе, — яны адпрацуюць. Мы, чыноўнікі, свае заробкі таксама пералічым у фонд гэтага суботніка. Святая справа», — дадаў ён.

Грошы будуць пералічаны на будаўніцтва дзіцячых лагераў, санаторыяў, 75-годдзе Перамогі. На медыцыну яны не будуць пералічвацца, бо, па словах Прэзідэнта, хопіць сродкаў і з іншых крыніц.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што традыцыйна ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС прыязджае ў пацярпелыя раёны, на поўдзень краіны. Так будзе і сёлета, таму і ў рэспубліканскім суботніку ён паўдзельнічае ў гэтым рэгіёне.

Развітваючыся з Прэзідэнтам, кіраўнік «Славянкі» Тэймураз Бачарышвілі падарыў фотаздымак, зроблены з кіраўніком краіны падчас яго візіту на фабрыку 20 гадоў таму, і запрасіў Аляксандра Лукашэнку зноў у Бабруйск праз 10 гадоў — на векавы юбілей.

«Нават калі на пенсіі буду, прыеду», — паабяцаў лідар краіны.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: bykhov.gov.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.