Вы тут

Стала вядома, хто з падпісчыкаў выйграў прызы ад «Звязды»


Старыя правiлы: каб пераканацца, што госць пайшоў, трэба спусцiць яго з лесвiцы — то-бок праводзiць... Каб паспадзявацца, што госць прыйдзе, трэба яго запрасiць. I гэта «Звязда» рабiла, прычым досыць часта — у прыватнасцi, нашы падпiсчыкi i дзелавыя партнёры прыходзiлi на кожны розыгрыш прызоў.


Гэтым разам — на вялiкi жаль i па зразумелых прычынах — пасяджэнне тыражнай камiсii адбылося без шаноўных гасцей, аднак у поўнай адпаведнасцi з умовамi гульнi, з захаваннем яе традыцый.

Паводле iх кожны, хто аформiў падпiску на «Звязду» на другi квартал альбо першае паўгоддзе 2020-га i даслаў у рэдакцыю картку-купон (яны друкавалiся цягам падпiсной кампанii разам з праграмай тэлеперадач), мог прэтэндаваць на фiрменны «звяздоўскi» тэрмас альбо грыль-барбекю. Тут, у рэдакцыi, усе дасланыя карткi рэгiстравалiся, сартавалiся па абласцях i горадзе Мiнску, потым па чарзе ссыпалiся ў чароўны саламяны капялюш. Днямi з яго дасталi...

Такiм чынам, тэрмас з лагатыпам газеты «Звязда» выйгралi:

Марыя Iгнатаўна Пратасевiч, а/г Хомск Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi;

Раiса Iванаўна Сарока, в. Сiтцы Докшыцкага раёна Вiцебскай вобласцi;

Мiкалай Валянцiнавiч Старых, г. Гомель;

Нiна Уладзiмiраўна Фурс, г. Гродна;

Надзея Савельеўна Марус, г/п Глуск Магiлёўскай вобласцi;

Людмiла Станiславаўна Бачышча, п. Крупскi Мiнскай вобласцi;

Вольга Iванаўна Астроўская, г. Мiнск.

Суперпрыз — грыль-барбекю Sundays Allan — выйграла Таццяна Вiктараўна Маркава, в. Малая Уса Уздзенскага раёна Мiнскай вобласцi.

Вiншуем! Тым жа, каго ўдача абмiнула, нагадаем стары анекдот. Адзiн дзядзька шторанак да бога звяртаўся: маўляў, дапамажы мне выйграць прыз ад газеты «Звязда»!.. Задурыў галаву сваёй просьбай. I бог-такi адазваўся, сказаў: «Дык памажы i ты мне — падпiшыся на гэтае выданне, дашлi тую картку i тады...»

Высновы за вамi.

Афiцыйна:

Арганiзатарам рэкламнай гульнi «Смачны надвячорак са «Звяздой» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкi дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: вул. Б. Хмяльнiцкага, 10А, г. Мiнск, 220013.

Рэкламная гульня «Смачны надвячорак са «Звяздой» зарэгiстравана Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь 06.03.2020 г. (пасведчанне № 3758) i праводзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з 14 сакавiка да 30 чэрвеня 2020 года ўключна сярод падпiсчыкаў газеты «Звязда» на другi квартал або першае паўгоддзе 2020 года. Усяго ў гульнi ўзялi ўдзел 104 падпiсчыкi. Прызавы фонд гульнi разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульнi i атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Загаловак у газеце: Ад «Звязды» свежыя навiны, свежая... гарбата

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.