Вы тут

Медыкі чакаюць тых, хто перахварэў на COVІD-19 і хоча стаць донарам


Першыя 15 чалавек, якія перахварэлі на COVІD-19, ужо сталі донарамі плазмы. Нагадаем, што медыкі ўкараняюць такую методыку дапамогі пацыентам з цяжкімі формамі каранавіруснай інфекцыі  — ім пераліваецца плазма ад донараў, што паправіліся. А антыцелы, якія яна ўтрымлівае, дапамагаюць арганізму справіцца з хваробай.


Першыя шэсць беларусаў здалі сваю плазму ў Мінску, учора тое самае зрабілі ў Віцебску: на абласной станцыі пералівання крыві спецыялісты правялі забор плазмы з антыцеламі да COVІD-19.

Забор імуннай плазмы будзе праводзіцца і ў цэнтры трасфузіялогіі Мінска на базе 6-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама ў найбліжэйшыя дні гэтую працэдуру плануюць пачаць і ўсе абласныя цэнтры. Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх тых, хто паправіўся, з заклікам стаць донарамі і дапамагчы ўрачам выратаваць тых, хто цяжка пераносіць захворванне.

Донарам плазмы можа стаць той, хто перахварэў на каранавірус. Пры гэтым чалавек павінен быць здаровы: цягам мінімум 15 сутак у яго не павінна быць клінічных сімптомаў і ніякіх лабараторных прыкмет каранавіруснай інфекцыі. Акрамя таго, ёсць стандартныя патрабаванні для донараў крыві і яе кампанентаў. Гэта, напрыклад, узрост 18—60 гадоў, вага не менш за 50 кілаграмаў. На працэдуру па заборы плазмы патрэбна ўсяго 30 хвілін.

Кантакты для тых, хто перахварэў на COVІD-19 і хоча стаць донарам плазмы:

РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій  — намеснік дырэктара Ларыса Міхайлаўна Гушчына: +375 17 298 86 56; +375 29 770 57 53.

Адзіны донарскі цэнтр:

+375 29 362 82 93; +375 17 289 84 84; +375 17 289 86 43; +375 17 289 01 08.

Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі (6-я гарадская клінічная бальніца):

+375 17 239 59 13; +375 29 190 97 48.

Віцебск: 8 021 224 03 80; Гомель: 8 023 253 98 32; 8 023 253 98 14; Брэст: 8 016 228 53 81; Магілёў: 8 022 225 74 22; Гродна: 8 015 231 54 04; Маладзечна: 8 017 675 47 35.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».