Вы тут

Рэспубліканскі цэнтр біяэтыкі запрашае студэнтаў і старшакласнікаў падтрымаць медыкаў


Рэспубліканскі цэнтр біяэтыкі запрашае студэнтаў і старшакласнікаў далучыцца да творчай акцыі. Яе мэта — падтрымаць медыцынскіх работнікаў, якія сёння на «перадавой», каб пра прафесійны подзвіг гэтых людзей ведала ўся краіна.


Умовы ўдзелу:

  1. Самастойная падрыхтоўка творчай працы. Гэта можа быць артыкул-інтэрв’ю (дзе вы можаце расказаць пра знаёмых медработнікаў), эсэ на тэму этычных праблем медыцыны, малюнкі / плакаты / інсталяцыі, відэаролікі; музычныя фрагменты і г.д.
  2. Работы трэба даслаць на пошту actionbioethics@gmail.com (у электронным выглядзе) або праз выкладчыкаў з абавязковым указаннем прозвішча, імя (поўнасцю), горада, ВНУ і курсу, студэнтам якога з’яўляецца аўтар ці аўтары, навучальнай установы і класа.

Тэматыка — шырокая, галоўныя тэмы: «Людзі ў белых халатах» (як змянілася стаўленне да медыцынскіх работнікаў у сітуацыі пандэміі); «Урач і пацыент: правы і абавязкі»; «Уразлівыя грамадзяне і дапамога ім у сітуацыі пандэміі», «Вострыя біяэтычныя праблемы, якія «высвяціў» Covid-19».

Супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра біяэтыкі будуць адбіраць самыя цікавыя творчыя работы і размяшчаць іх на сайце Рэспубліканскага цэнтра біяэтыкі і ў сваёй групе на «Фэйсбуку».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».