Вы тут

Навіны спорту


Датэрмiнова i без пераможцаў

На пасяджэннi Выканаўчага камiтэта Беларускай федэрацыi валейбола было прынята рашэнне аб датэрмiновым спыненнi чэмпiянату Беларусi сярод мужчынскiх i жаночых камандаў. Такое рашэнне прынята ў мэтах процiдзеяння распаўсюджванню каранавiруса.

Спаборнiцтвы завершацца без вызначэння пераможцаў i прызёраў у бягучым сезоне. Пытанне пра тое, якiя каманды i ў якiх еўракубкавых турнiрах будуць прадстаўляць Беларусь, будзе вырашана пазней сумесна з Еўрапейскай канфедэрацыяй валейбола.

Нагадаем, пакуль у краiне працягваюцца чэмпiянаты Беларусi па гандболе i футболе.


Яшчэ адзiн перанос

Чэмпiянат Еўропы па акадэмiчным веславаннi — 2020, якi павiнен быў прайсцi ў Познанi 5–7 чэрвеня, адбудзецца ў кастрычнiку. Такая iнфармацыя размешчана на афiцыйным сайце мiжнароднай федэрацыi гэтага вiду спорту.

Апошнiм тэрмiнам для зацвярджэння месца правядзення рэгаты будзе 31 лiпеня. Канчатковае рашэнне на гэты конт будзе прынята пасля ацэнкi сiтуацыi з распаўсюджаннем COVID-19. Таксама паведамляецца, што кантынентальны форум сярод спартсменаў да 23 гадоў адбудзецца ў нямецкiм Дуйсбургу 5-6 верасня, а аналагiчны старт сярод атлетаў да 19 гадоў 26-27 верасня прыме Бялград.

Адзначым, што беларускiя весляры ўваходзяць у дзясятку наймацнейшых у медальным залiку, заваяваўшы з часу аднаўлення кантынентальных рэгат 9 залатых, 7 сярэбраных i 11 бронзавых узнагарод. Тройку лiдараў складаюць спартсмены Германii (25-23-17), Iталii (21-19-21) i Румынii (21-11-12).


Армейцы сярод найлепшых

Мiнскi СКА заняў 11-е месца ў рэйтынгу найлепшых гандбольных клубаў Старога Свету ўсiх часоў. Спiс складзены парталам handball-planet.com на падставе вынiкаў еўрапейскiх клубных турнiраў, пачынаючы з 1956 года.

Нагадаем, за сваю гiсторыю гандбалiсты мiнскага СКА тройчы выйгравалi галоўны кантынентальны трафей — Кубак еўрапейскiх чэмпiёнаў (1987, 1989, 1990), двойчы станавiлiся ўладальнiкамi Кубка кубкаў (1983, 1988), па разе выйгралi Суперкубак (1989) i Кубак выклiку (2013). Усе гэтыя поспехi былi дасягнуты пад кiраўнiцтвам славутага беларускага трэнера Спартака Мiрановiча. Дзякуючы дасягненням у актыве мiнскiх армейцаў 45 залiковых балаў у рэйтынгу.

Найлепшы паказчык у iспанскай «Барселоны» — 160 ачкоў, следам за ёй размясцiлiся тры прадстаўнiкi нямецкай бундэслiгi: «Гумерсбах» (103 балы), «Кiль» (87,5) i «Магдэбург» (61,25). У топ-10 таксама ўваходзяць iспанскi «С'юдад-Рэаль» (55,62), чэшская «Дукла» (54,37), нямецкiя «Гепiнген», «Фленсбург» (па 50), венгерскi «Веспрэм» (48,75) i харвацкi «Заграб» (46,25).

Ачкi ў рэйтынгу налiчвалiся за ўдзел у паўфiналах, фiналах, а таксама за перамогу ў Лiзе чэмпiёнаў (у мiнулым — Кубак чэмпiёнаў), Кубку кубкаў, Кубку ЕГФ i Кубку выклiку.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: ainews.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.

Грамадства

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.