Вы тут

Стратэгічныя кірункі развіцця ЕАЭС могуць быць зацверджаныя сёлета ў маі


Стратэгічныя кірункі развіцця ЕАЭС могуць быць зацверджаныя сёлета ў маі, спадзяецца прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.


«Члены Савета ЕЭК, Калегіі добра папрацавалі, пакінулі для нас усяго адно, але вельмі адчувальнае пытанне. Нагадаю, кіраўнікі дзяржаў шостага снежня 2018 года даручалі нам прадставіць гэты дакумент ім для зацвярджэння да канца 2019 года. На жаль, мы гэты тэрмін парушылі. Тым не менш, спадзяюся, што на чарговым пасяджэнні 19 мая 2020 года Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет Стратэгічныя кірункі зацвердзіць», — пачаў сёння пазачарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савету кіраўнік беларускага ўрада.

Сяргей Румас згадаў, што ў Дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, у мэтах рэалізацыі якой і распрацаваны дакумент, адзначана: поўнае выкананне дамоўленасцяў ва ўстаноўленых Дагаворам аб ЕАЭС сферах, далейшае ўдасканаленне функцыянавання і раскрыццё інтэграцыйнага патэнцыялу ЕАЭС патрабуюць прыняцця амбіцыёзных рашэнняў па развіцці інтэграцыі, пашырэнні абласцей эканамічнага супрацоўніцтва і ўдасканаленні інстытутаў ЕАЭС.

«Не бяруся судзіць, наколькі падрыхтаваны праект Стратэгічных кірункаў гэтаму пасылу адпавядае, многія сапраўды амбіцыёзныя прапановы Камісіі і бакоў былі намаганнямі асобных экспертаў выключаныя, нават не дайшоўшы да разгляду на высокім узроўні. Па цэлым шэрагу мераў прынятыя максімальна мяккія фармуліроўкі, і толькі практыка рэалізацыі Стратэгічных кірункаў пакажа, як далёка мы зможам прасунуцца ў тых ці іншых інтэграцыйных сферах», — прадказаў прэм’ер-міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што праект дакумента стаў вынікам дастаткова складанага кампрамісу бакоў. Аднак, упэўнены Сяргей Румас, у краевугольных для стварэння і функцыянавання сапраўднага эканамічнага саюза сферах бакі мусяць сумленна і адкрыта дамаўляцца, каб не паўтарыць лёс цэлага шэрагу прататыпаў эканамічнага саюза.

Аб правядзенні пазачарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савету для разгляду неўзгодненых пытанняў па праекце Стратэгічных кірункаў развіцця Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года бакі дамовіліся на папярэдняй сустрэчы 10 красавіка. Сённяшняе пасяджэнне зноў адбылося ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Варвара Марозава

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.