Вы тут

ПРААН акажа Беларусі дапамогу ў памеры $250 тыс


У краіне робяць усё для мінімізацыі наступстваў пандэміі каранавіруса. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас перагавораў па відэа-канферэнц-сувязі з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі.


У анлайн-сустрэчы з беларускага боку таксама ўзялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка і старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

Фота БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што праграмы і праекты, якія рэалізуюцца па лініі ААН у Беларусі, ахопліваюць практычна ўсе сферы жыцця, у тым ліку барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруса.

Раней паведамлялася, што ПРААН запускае новы механізм аператыўнай падтрымкі Беларусі ў барацьбе з COVІD-19 і пераадоленні яго сацыяльна-эканамічных наступстваў. ПРААН аб'яднае намаганні з нацыянальнымі і мясцовымі партнёрамі, міжнароднымі арганізацыямі, агенцтвамі сістэмы ААН, бізнесам і акажа дапамогу ў памеры $250 тыс.

Спікер выказала падзяку за падтрымку і падкрэсліла, што цяпер важна падумаць аб наступствах пандэміі. «Эпідэмія, я ўпэўнена, пройдзе, мы ўсе перажывём яе. Але мы павінны бачыць наступствы для эканомікі ў нашых краінах. Зусім нядаўна Прэзідэнт разглядаў пэўныя меры па падтрымцы і эканомікі краіны, і бізнесу. Першачарговае — гэта, вядома, сістэма аховы здароўя. Але мы стараемся зрабіць усё, каб мінімізаваць страты, з якімі выйдзе наша краіна пасля гэтай сітуацыі», — заявіла старшыня Савета Рэспублікі.

Яна падкрэсліла: кіраўніцтва краіны прымае ўсе неабходныя меры для таго, каб адэкватна рэагаваць на наяўную сітуацыю. «Я рэгулярна бываю ў Міністэрстве аховы здароўя, дзе мы ў рэжыме відэаканферэнцыі праводзім планёркі з усімі галоўнымі ўрачамі Мінска, каб хутка і аператыўна вырашаць тыя пытанні, якія сёння ўзнікаюць. Мы стараемся, каб усе меры, якія звязаны з пандэміяй, былі эфектыўныя і давалі вынік. Самае галоўнае — захаваць жыцці нашых людзей і абараніць медыкаў», — сказала Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама нагадала, што нядаўна ў Беларусь прыязджалі эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Яны ўхвалілі меры, што прымаюцца ў краіне па барацьбе з COVІD-19.

Асобна спікер закранула супрацоўніцтва Беларусі і ПРААН у галіне ўстойлівага развіцця. «Я проста ўпэўненая, што ў нас з вамі будуць складвацца цудоўныя адносіны пры вырашэнні гэтых задач і рэалізацыі праграм, якія запланаваны ў рамках Мэт устойлівага развіцця», — дадала Наталля Качанава.

Па матэрыялах БелТА

Загаловак у газеце: Перагаворы — па відэасувязі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.