Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Дыялог з медыкамі

Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны Прэзідэнта па Мінску Наталля Качанава ўзяла ўдзел у традыцыйнай нарадзе са сталічнымі ўстановамі аховы здароўя. Размова, падчас якой разгледзілі сітуацыю з COVІD-19, адбылася ў фармаце відэаканферэнцыі.

Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, былі абмеркаваны меры эпідэміялагічнага рэагавання, пытанні забеспячэння медыкаў ахоўнымі сродкамі, паляпшэння лагістыкі лабараторнага забеспячэння, а таксама падрыхтоўка рэзерву кадраў. Аб аператыўнай сітуацыі ў сталіцы паведамілі галоўныя ўрачы цэнтральных раённых паліклінік і ўсіх стацыянараў, якія ў той ці іншай ступені маюць дачыненне да пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.

Асобна падкрэсліваліся своечасовасць і важнасць указа аб надбаўках медыкам, які падпісаў напярэдадні Прэзідэнт.

— Людзі працуюць самааддана, не лічацца з асабістым часам, — сказала журналістам пасля нарады Наталля Качанава. — Нізкі ім паклон і падзяка за гэта.

Па яе словах, сітуацыя ў краіне пад кантролем. Медыкі разумеюць, што і як трэба рабіць.

Яны, адзначыла старшыня Савета Рэспублікі, настроены выратаваць кожнага чалавека. Пры выкананні ўсіх мер засцярогі мы абавязкова справімся з праблемай, якая прыйшла ў нашу краіну, выказала ўпэўненасць Наталля Качанава. І дадала, што сітуацыя ў сталіцы на асаблівым кантролі. Пры гэтым нельга зацыклівацца толькі на каранавірусе: кваліфікаваную медыцынскую дапамогу павінны атрымліваць людзі з анкалагічнымі, сардэчна-сасудзістымі і іншымі захворваннямі.


Кветкі да мемарыяла

Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Каліна Капуцкая ўзяла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў.

Сумесна з прадстаўнікамі мясцовай улады і грамадскасці Маладзечанскага раёна Каліна Віктараўна наведала мемарыяльны комплекс «Шталаг-342». Яны ўшанавалі памяць загінулых ваеннапалонных і мірных грамадзян, усклалі кветкі да мемарыяла, на плітах якога выбіты імёны больш чым дзвюх тысяч закатаваных у лагеры вязняў. Нагадаем, шталаг — гэта лагер германскіх узброеных сіл (вермахта) для ўтрымання ваеннапалонных радавога складу.

Зямлю з вайсковага пахавання і брацкай магілы ў скверы Маладзечна ўдзельнікі мерапрыемства сабралі і змясцілі ў спецыяльную капсулу, якая 9 Мая будзе закладзена ў нішы крыпты сталічнага храма-помніка ў гонар Усіх Святых.


Атрыманы падрабязныя адказы

Сёння ў насельніцтва рэгіёнаў як ніколі шмат пытанняў да прадстаўнікоў усіх галін улады, у тым ліку і да членаў верхняй палаты парламента.

У гэтым пераканаўся член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Катовіч. Падчас яго прамой тэлефоннай лініі людзі пыталіся аб праблемах, якія так ці інакш датычыліся прафесійнай дзейнасці сенатара. Таксама задавалі пытанні пра эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, выкліканую з'яўленнем каранавіруснай інфекцыі.

На ўсе звароты, якія паступілі ў ходзе прамой тэлефоннай лініі, былі дадзены падрабязныя тлумачэнні і кансультацыі.


Антысептыкі — бальніцам

Сёння як ніколі вялікая ўвага кіраўніцтва і грамадскасці краіны прыцягнута да самаадданай, без перабольшвання, працы медыкаў, якія ў складанай абстаноўцы барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй «трымаюць удар».

Паўсюдна, ва ўсіх рэгіёнах і ў сталіцы, пашыраецца рух дапамогі медыцынскім установам з боку дзяржаўных, прафсаюзных і грамадскіх структур і арганізацый Беларусі.

Днямі з ініцыятывы членаў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве адбылася сумесная гуманітарная акцыя ў падтрымку медыкаў разам з Кастрычніцкай раённай арганізацыяй (г. Мінск) рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Антысептычныя сродкі былі перададзены ва ўстановы аховы здароўя сталіцы. Іх атрымалі 3-я цэнтральная раённая паліклініка і 3-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца.

Галоўны ўрач 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Максім Ачарэтні выказаў праз карэспандэнта «МС» словы вялікай удзячнасці сенатарам і актывістам «Белай Русі» за падтрымку яго калектыва ў няпросты час.

Леанід Тугарын

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.