Вы тут

Балкарскі мост дружбы


У Нальчыку (сталіца Кабардзіна­ Балкарыі, Расійская Федэрацыя) рыхтуюцца да друку дзве кнігі беларускіх аўтараў


У перакладзе на балкарскую мову выйдуць аповесць першай намесніцы старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячай пісьменніцы, публіцысткі Алены Стэльмах “Китап устаны саугъасы” (“Падарунак майстра кнігавыдання”) і кніга казак і апавяданняў Алеся Карлюкевіча “Жууачыла” (“Грыбнік”). Перакладчык — народны паэт Кабардзіна-Балкарыі, ганаровы старшыня Клуба пісьменнікаў Каўказа Саліх Гуртуеў.

“Мяне з беларусамі яднаюць светлыя ўспаміны пра дружбу Кайсына Куліева з народным паэтам Беларусі Аркадзем Куляшовым, — гаворыць Саліх Гуртуеў. — Я ў свой час пераклаў і выдаў анталогію беларускай літаратуры на балкарскай мове. Цяпер, нягледзячы і на ўзрост і складанасці са здароўем, прадаўжаю пашыраць беларускую літаратуру ў нашым утульным куточку Расіі, знаёмлю балкарцаў з паэзіяй й прозай народа Беларусі. Рады, што мае землякі пазнаёмяцца з аповесцю Алены Стэльмах, якая прысвечана Францыску Скарыне — беларускаму першадрукару”.

У кнігу Алеся Карлюкевіча, акрамя твораў, адрасаваных юнаму чытачу, увойдзе й артыкул пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, яго месца й ролю ў развіцці беларускай літаратуры. “Такое нечаканае рашэнне я прыняў і таму, што перакананы: выхоўваць юнага чытача трэба на вялікіх, высокіх прыкладах, — дзеліцца развагамі перакладчык. — Нам, балкарцам, зразумела, што Рыгор Барадулін якраз такі пісьменнік у гісторыі Беларусі”.

Мяркуецца, што наклад кожнай з кніг будзе па 500 асобнікаў. Яны разыдуцца па школах, у якіх дзеці вывучаюць балкарскую мову.

Мікола Берлеж

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».