Вы тут

Дабрачынная акцыя «Мiлiцыя ўрачам» праводзiцца ў краіне


Аднайменная дабрачынная акцыя праводзiцца з 15 красавiка па iнiцыятыве супрацоўнiкаў мiлiцыi i афiцэрскiх сходаў органаў унутраных спраў i ўнутраных войскаў. Да яе далучылiся ўсе падраздзяленнi. За сабраныя грошы набываюцца сродкi iндывiдуальнай абароны, якiя затым перадаюцца ва ўстановы аховы здароўя.


Напрыклад, сталiчныя мiлiцыянеры ўжо перадалi ў бальнiцу хуткай дапамогi тысячу ахоўных касцюмаў. Абарончыя камбiнезоны паступiлi i ў Глушанскую ўчастковую бальнiцу, якая знаходзiцца ў Бабруйскiм раёне. Галоўны ўрач Клiмавiцкай цэнтральнай раённай бальнiцы Людмiла Захаранка атрымала ад раённага аддзела ўнутраных спраў грашовы сертыфiкат на набыццё ўсiх неабходных тавараў. Супрацоўнiкi Лоеўскага РАУС набылi для мясцовай бальнiцы 150 пар ахоўных пальчатак. Калектыў Ушацкага РАУС перадаў медыкам маскi, пальчаткi, антысептыкi i дэзынфiцыруючыя сродкi. I гэта толькi некалькi прыкладаў таго, як мiлiцыянеры дапамагаюць медыкам.

Масавы пашыў ахоўных масак i камбiнезонаў распачаўся на ўсiх прадпрыемствах крымiнальна-выканаўчай сiстэмы, якiя маюць швейныя ўчасткi i цэхi.

— Намi былi задзейнiчаны ўсе рэсурсы, а таксама набыта дадатковае абсталяванне, — адзначыў начальнiк аддзела ўпраўлення арганiзацыi вытворчасцi i працоўнага выкарыстання спецкантынгенту Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублiкi Беларусь Данiiл Яцкоў. — Праводзяцца ўсе неабходныя санiтарныя мерапрыемствы. Нашы магутнасцi дазваляюць цалкам забяспечыць патрэбы органаў i падраздзяленняў унутраных спраў, у тым лiку i самой крымiнальна-выканаўчай сiстэмы. Шмат сродкаў iндывiдуальнай абароны адгружаецца i ў адрас Мiнiстэрства аховы здароўя.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: gp.by

Загаловак у газеце: Мiлiцыя — урачам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».