Вы тут

Новае даследаванне


У выдавецтве «Беларусь» у серыі «Падарожжа па родным краі» падрыхтавана да друку кніга «Цяпло жыровіцкай святыні». Аўтар — вядомы слонімскі краязнаўца, пісьменнік, паэт Сяргей Чыгрын.


Многія яго кнігі, найперш прысвечаныя гісторыі Гродзеншчыны, карыстаюцца попытам у айчыннага чытача.

— Штогод 20 мая ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, — распавёў Сяргей Чыгрын. — Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай святыні пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей, чытач даведаецца з нарысаў, сабраных у маёй кнізе «Цяпло Жыровіцкай святыні». Да сённяшніх дзён перадаюцца паданні пра дзівосныя вылячэнні людзей, як цялесныя, так і духоўныя.

У зборніку нарысаў аўтар распавядае пра стасункі, духоўную сувязь ураджэнцаў і жыхароў Слоніма, Слонімшчыны з Жыровіцкай абіцеллю.

У серыі выдавецтва «Беларусь» «Падарожжа па родным краі» пабачылі свет ужо каля дзесяці кніг. Іх аўтары — пісьменнікі і краязнаўцы Ігар Пракаповіч, Алесь Марціновіч, Юрый Кур’яновіч і іншыя. Плануюцца новыя кнігі Алеся Марціновіча пра Драгічыншчыну, Мікалая Гайбы — пра Навагрудчыну.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».