Вы тут

Беларускi ўрад прапануе банкам актыўна ўключыцца ў iпатэчнае крэдытаванне


Беларускi ўрад прапануе ўсiм банкам актыўна ўключыцца ў iпатэчнае крэдытаванне. Пра гэта днямi заявiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Уладзiмiр Кухараў.


У гэтым кiрунку ў банкаў нiякiх абмежаванняў няма, лiчыць вiцэ-прэм'ер. Ён адзначыў, што папярэдне ўжо праведзеныя перамовы з усiмi банкамi, тыя, у сваю чаргу, вывучаюць магчымыя падыходы. Дарэчы, фiнансавыя iнстытуты актыўна ўдзельнiчалi ў падрыхтоўцы праекта Указа «Аб iпатэчным жыллёвым крэдытаваннi», i iх прапановы таксама ўлiчвалiся.

Уладзiмiр Кухараў выказаў меркаванне, што ўказ з'яўляецца вельмi важным нарматыўным дакументам, якога чакалi ўсе. «Спадзяёмся, гэты ўказ дасць больш магчымасцяў для спажыўцоў i новыя iнструменты для набыцця жылля, — паведамiў ён. — Цяпер рыхтуем яшчэ адзiн важны нарматыўна-прававы дакумент — гэта Указ «Аб жыллёва-будаўнiчых зберажэннях». Iпатэка i жыллёвыя зберажэннi — тыя механiзмы, якiя, на наш погляд, дазволяць значна пашырыць магчымасцi грамадзян у набыццi жылля».

Асобна спынiўся намеснiк прэм'ер-мiнiстра на тэме стварэння дарожнай карты па рэалiзацыi ўказа аб iпатэцы. Ён заявiў, што цяпер рыхтуюцца змены ў шэраг нарматыўных дакументаў, а таксама пастанова Савета Мiнiстраў, якая рэгламентуе парадак ажыццяўлення механiзмаў крэдытавання. Адпрацоўка гэтага механiзму патрабуе пэўнага часу. «Чалавек павiнен вывучыць усе магчымасцi, банкi павiнны ўсё адпрацаваць. Мы бачым, што на гэта спатрэбiцца год цi паўтара. Акрамя таго, трэба разумець: каб механiзмы працавалi, павiнен быць адпаведны рынак жылля. Таму, як i планавалi, мы пабудуем сёлета 4 мiльёны квадратных метраў жылля», — дадаў Уладзiмiр Кухараў.

На яго думку, набываючы жыллё, чалавек павiнен мець вялiкi выбар, бо ў кожнага свае патрэбы i магчымасцi. Сёння перад будаўнiчым комплексам краiны ставiцца задача будаваць жыллё розных параметраў, пачынаючы ад невялiкiх кватэр, якiя, дарэчы, карыстаюцца вельмi вялiкiм попытам, да жылля з вялiкiм метражом, з адстройваннем або без.

Механiзм закладу працуе ў Беларусбанку больш за два гады

Начальнiк аддзела камунiкацый упраўлення iнфармацыi i сацыяльнага развiцця Беларусбанка Аляксей Кулiк лiчыць, што Указ № 130 накiраваны на павышэнне даступнасцi для грамадзян крэдытаў на фiнансаванне нерухомасцi, а таксама пашырае практыку выкарыстання iпатэкi ў якасцi асноўнага спосабу забеспячэння па крэдытах на куплю жылля. «I гэта, безумоўна, добрыя навiны для крэдытаатрымальнiкаў, таму што ў цяперашнiх умовах няпроста знайсцi паручыцеля», — лiчыць прэс-сакратар банка.

Ён таксама заўважыў, што да цяперашняга часу ў большасцi выпадкаў iпатэка выкарыстоўвалася банкамi як дадатковае забеспячэнне па крэдытах, у адрозненне, напрыклад, ад таго ж паручыцельства. У гэтай сувязi новыя падыходы, якiя замацоўваюцца ўказам, больш лаяльныя ў адносiнах да фiзiчных асоб — паручыцеляў: у першачарговым парадку спагнанне будзе звяртацца банкамi на прадмет iпатэкi. Толькi ў выпадку немагчымасцi такога спагнання банк звернецца да паручыцеляў.

Акрамя таго, дакумент аб iпатэцы выразна фармалiзуе падставы звароту банкаў па спагнанне на прадмет iпатэкi: пратэрмiноўка па крэдыце павiнна перавышаць 90 дзён, а памер запазычанасцi па крэдыце — 10 % ад сумы крэдытнай запазычанасцi. Акрамя таго, паколькi цяпер заклад (iпатэка) узнiкае ў сiлу заканадаўства i не патрабуецца заключэнне дагавора аб закладзе, то бакi паводле крэдытнага дагавора не будуць несцi дадатковых выдаткаў, звязаных з натарыяльным пасведчаннем i дзяржаўнай рэгiстрацыяй дагавораў закладу.

Беларусбанк гатовы да новаўвядзенняў, бо заклад па крэдытах на нерухомасць ўжо больш за два гады прымяняецца банкам досыць актыўна, што памяншае i колькасць паручыцеляў, i iх ролю ў забеспячэннi па крэдытнай здзелцы.

Цяпер па крэдытах на куплю нерухомасцi банк разглядае магчымасць выдачы крэдытаў толькi пад заклад набытага жылля, пры гэтым паручыцельства фiзiчных асоб выступае забеспячэннем па крэдыце толькi да моманту заключэння дагавора аб закладзе (iпатэцы).

Сяргей КУРКАЧ

Фота: cervicauto.by

Загаловак у газеце: Iпатэчнаму крэдытаванню — зялёнае святло

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.