Вы тут

У Магілёве аддалі даніну памяці абаронцам і вызваліцелям вобласці


Прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне рэспубліканская акцыя «У гонар агульнай Перамогі» адбылася на Буйніцкім полі — святым месцы для кожнага жыхара вобласці і краіны.


Менавіта тут на працягу 23 дзён чырвонаармейцы і жыхары горада стрымлівалі шалёны націск наступаючай арміі вермахта і сваёй мужнасцю развеялі міф пра яе непераможнасць. Толькі за адзін дзень тут было падбіта і спалена 39 фашысцкіх танкаў і бронемашын. Ва ўрачыстай цырымоніі ўшанавання памяці герояў узялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, ветэраны, дэпутаты, вайскоўцы, моладзь, грамадскасць.

— Пройдуць гады, зменіцца яшчэ не адно пакаленне, але ў сэрцах жыхароў Прыдняпроўскага краю захаваецца памяць аб подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў, — адзначыў у сваёй прамове намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Немагчыма аддаць на забыццё тысячы спаленых вёсак, разбураных гарадоў, не схіліцца перад адвагай і гераізмам савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Акцыя «У гонар агульнай Перамогі» закліканая стварыць новую культуру памяці пра вайну і абараніць гістарычную праўду.

Загінулых герояў ушанавалі хвілінай маўчання, да падножжа капліцы былі ўскладзены кветкі і вянкі, а ў буйніцкім храме ў гонар Раства Іаана Прадцечы адбылася памінальная ліція.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: epochweekly.com

Загаловак у газеце: Памяць, якая яднае

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.