Вы тут

Лукашэнка: Галоўнае для нас сёння — гэта лячэнне людзей — пнеўманіі


Мерапрыемствы да Дня Перамогі і эпідсітуацыю абмяркоўваюць на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае прэс-служба Прэзідэнта.


«Як мы з вамі і дамаўляліся раней, сённяшнюю нашу невялікую нараду прысвецім двум пытанням. Першае — абмяркуем мерапрыемствы да Дня Перамогі, якія мы раней запланавалі правесці. Паспрабуем абмеркаваць тыя праблемы, якія сёння існуюць у сувязі з гэтым. І пасля гэтага будзе прынята адпаведнае рашэнне. Другое — гэта здароўе людзей — якая ў нас сітуацыя на сённяшні дзень», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Галоўнае для нас сёння — гэта лячэнне людзей — пнеўманіі»

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць звярнуць увагу на лячэнне пнеўманій ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, якая складваецца.

«Аналізуючы ўсю сітуацыю, нам асаблівую ўвагу, што мы сёння і робім, трэба звярнуць на пнеўманіі. У нас назіраецца (няхай на 40-50 чалавек за 4 месяцы) прырост пнеўманій да ўзроўню мінулага года. Так, гэта проста мізэр пры нашай сістэме аховы здароўя , але пнеўманіі крыху падраслі. Думаю, па годзе гэтая сітуацыя выраўнуецца і гэтак далей. І мы бачым, што галоўнае для нас сёння — гэта лячэнне людзей — пнеўманіі. Прашу гэта мець на ўвазе. Для мяне гэта пытанне нумар адзін. І я вельмі сур’ёзна кантралюю гэтыя працэсы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у гэтым плане галоўнае нават не колькасць выяўленых людзей, у якіх дыягнаставаны каранавірус, а менавіта сітуацыя па пнеўманіях.

«Чым больш мы тэстуем людзей, а цяпер мы выйшлі на 9,5-10 тыс. штосутачна тэставаных, тым больш мы атрымліваем з вірусам. Гэта дзесьці ў раёне 9 % ад тых, каго пратэставалі. Я ўлічваю гэта, гляджу гэтую дынаміку. Тым больш я папрасіў ад вас прагноз. І вы мне далі прагноз паўтара-два месяцы таму, як будуць развівацца гэтыя хваробы. І я кантралюю, наколькі вы мне сапраўдны выдалі прагноз», — адзначыў беларускі лідар.

«Не заўсёды тэсты даюць дакладны паказчык. І ўжо мне з розных месцаў — бальніц, лабараторый — прыходзіць гэтая інфармацыя. Ну, на хаду рабілі ўсе тэсты. І ўжо тэсты на антыцелы пачалі рабіць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.


«Сродкаў абароны і лекаў у нас хапае»

Паводле слоў Прэзідэнта, вырашаны ўсе неабходныя пытанні, звязаныя не толькі з бяспекай урачоў у бальніцах, але і на іншых узроўнях.

«Усе пытанні для таго, каб лячыць людзей, вырашаны. Сёння ўжо сродкі абароны мы экспартуем. Скажу шчыра, і людзі малайцы. Яны гэтую маску не апранаюць абы-дзе. У грамадскіх месцах дзесьці, у краму ідуць... Спачатку рынуліся ў аптэкі, скупілі, дэфіцыт. Цяпер гэтага дэфіцыту няма. Мы экспартуем гэтыя маскі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Дзякуй кітайцам, Сі Цзіньпіну дзякуй, адгукнуўся на маю просьбу. Даслаў нам адзін станок, цяпер другі — для масак, рэспіратараў. У нас будуць цэлыя фабрыкі дзякуючы гэтай дапамозе».

«Лекаў, як мне міністр дакладвае і не толькі, у нас хапае. Прытым для лячэння самымі сучаснымі новымі спосабамі», — заявіў Прэзідэнт.

«Урачы навучыліся працаваць, і рознымі варыянтамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


У Беларусі ўдаецца стрымліваць захворванне ў цэлым

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўдаецца стрымліваць захворванне ў цэлым. «На сённяшні дзень атрымліваецца стрымліваць захворванне ў цэлым. Што тычыцца інфекцыйных захворванняў, то мы ідзем выразна ў тым прагнозе, які быў два месяцы таму дакладзены мне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт вобразна адзначыў, што армія 41-га года і армія 45-га — гэта дзве розныя арміі, падкрэсліўшы, што сістэма аховы здароўя, дактары ў Беларусі ўжо атрымалі неабходны вопыт лячэння хворых.

Кіраўнік дзяржавы ў якасці станоўчага моманту адзначыў, што ў краіне навучыліся лячыць людзей амбулаторна — дома і ў санаторыях. «Для гэтага задзейнічалі паліклінічную сістэму. То бок, не толькі бальніцы, але і паліклінікі працуюць на лячэнні гэтых людзей. Разам з МУС усіх, каго адправілі на амбулаторнае лячэнне, кантралююць, — сказаў ён. — Гэта значыць, выпрацавана дакладная сістэма. Малайцы».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што пасля пандэміі ўжо можна будзе, з улікам атрыманага вопыту, пагаварыць з народам асобна, як трэба жыць, якія ўрокі і высновы зрабіць. «Абсалютна падтрымліваю меркаванне спецыялістаў, што з гэтымі бедамі, рознымі вірусамі нам прыйдзецца жыць. Іх будзе ў будучыні не менш. Таму што мы нахабна ставімся да навакольнага асяроддзя, да прыроды і нават адзін да аднаго. І гэтая бяда і нават вось гэты псіхоз, які разгарнуўся, інфадэмія, як мы называем, збольшага пойдзе на карысць людзям у тым плане, што прымусіць нас падумаць, як жыць далей», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.


«Нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета»

У цэлым ён падкрэсліў, што ніякай катастрофы няма, але пакуль нельга расслабляцца. «Нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета. Думаю, што з божай дапамогай мы неяк справімся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Губернатары на гэта нацэлены. У іх пасяўная кампанія ўжо праблема нумар два. Галоўная праблема — дапамагчы ўрачам, Міністэрству аховы здароўя ў гэтай працы».

Прэзідэнт таксама заклікаў падтрымаць урачоў: «Асабліва урачоў асноўных бальніц. Яны стаміліся. Гэта ж няпроста. Калі ты ўжо апрануўся, зайшоў у ачаг, то засцерагаешся да такой ступені, што не можаш нікуды выйсці. Галоўнае цяпер — падтрымаць урачоў. У тым плане, што вельмі стамляюцца людзі. Над імі таксама пераважае гэтая праблема».


У Беларусі занятыя ўсяго 10 % апаратаў ШВЛ ад тых, што ёсць у наяўнасці

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі занятыя ўсяго 10 % апаратаў ШВЛ ад тых, што маюцца ў наяўнасці.

«Я гляджу кожныя суткі інфармацыю. Сёння атрымаў. Таксама 9 % у нас ад тых, каго пратэставалі (выяўлена выпадкаў захворвання COVID-19 ад колькасці зробленых тэстаў. — Заўвага.). Па пнеўманіі, што я вельмі кантралюю, занятыя ўсяго 10 % ад наяўнасці апаратаў. У нас сёння на ШВЛ крыху больш за 200 чалавек. А апаратаў ШВЛ — 2,5 тыс. плюс паўтысячы наркозна-дыхальных, калі гэта трэба будзе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама заявіў, што ад агульнай колькасці пнеўманій толькі ў 30 % пацыентаў дыягнаставаны COVID-19. «Гэта таксама вельмі добры паказчык. Таму я сёння прэтэнзій ні да Міністэрства аховы здароўя, ні да галоўных урачоў бальніц не прад’яўляю. Мы дакладна выпрацавалі сістэмы лячэння інфіцыраваных людзей», — адзначыў беларускі лідар.


Агульная смяротнасць у Беларусі зніжаецца

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што агульная смяротнасць у Беларусі зніжаецца. Прэзідэнт расказаў, што яму напярэдадні перадалі статыстычныя дадзеныя з падрабязным аналізам.

«За 4 месяцы агульная смяротнасць у краіне паменшылася на 1,5 %. Калі кожны квартал будзем утрымліваць 1,5-2 %, то мы на 7-8 % памяншаем смяротнасць. Гэта вельмі добры паказчык на фоне таго, што ў некаторых дзяржаў смяротнасць пастаянна расце. У нас дынаміка ўніз ужо некалькі гадоў», — заявіў ён.

Як было адзначана на нарадзе, па стане на 2 мая зафіксавана 97 смерцяў пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым за мінулы перыяд года ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі амаль 25 тыс. чалавек, ад анкалогіі — прыкладна 6,4 тыс.

«Але што мяне ўразіла — ад атручвання алкаголем памерлі 482 чалавекі. Самагубстваў — 470. Ужо амаль 1 тыс. чалавек загінулі ад алкаголю і самагубстваў. На пажарах загінулі 218 чалавек. На дарогах за 4 месяцы ў аварыях загінулі 163 чалавекі. Патанулі 89 чалавек — амаль столькі, колькі ад рознага роду хвароб, абцяжараных COVID-19», — прывёў статыстыку Аляксандр Лукашэнка.

«Але самае галоўнае, што колькасць загінулых зніжаецца квартал да квартала мінулага года, красавік да красавіка мінулага года і гэтак далей», — падкрэсліў беларускі лідар.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».