Вы тут

З Шоўду — у Дасін


Яшчэ больш авіярэйсаў перанесена з міжнароднага аэрапорта Шоўду на паўночным усходзе Пекіна ў новы аэрапорт, які пабудаваны ў паўднёвым гарадскім раёне Дасін,  перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Кітайскія паўднёвыя авіялініі» заявілі аб пераносе ў Дасін яшчэ 50 працэнтаў авіярэйсаў, такім чынам 60 працэнтаў палётаў гэтай авіякампаніі з Пекіна ў іншыя гарады і назад будуць ажыццяўляцца з новага аэрапорта. Плануецца, што гэты авіяперавозчык перавядзе ўсе свае авіярэйсы ў Дасін да сакавіка 2021 года. Другая вядучая авіякампанія краіны — «Кітайскія ўсходнія авіялініі»- таксама перавяла частку сваіх рэйсаў у новы аэрапорт.

Як вядома, пекінскі міжнародны аэрапорт Дасін быў здадзены ў эксплуатацыю ў верасні 2019 года. Размешчаны ў 46 км ад цэнтра кітайскай сталіцы, тэрмінал новага аэрапорта мае форму фенікса з распраўленымі крыламі. Чакаецца, што да 2025-га пасажырапаток і грузаабарот аэрапорта дасягне адпаведна 72 млн чалавек і 2 млн тон з 620 тысячамі ўзлётаў і пасадак.

Для зручнасці пасажыраў на станцыі метро Цаацяа, размешчанай непадалёк ад цэнтра горада ў раёне Фэнтай, устаноўлена стойка рэгістрацыі, дзе пасажыры могуць зарэгістравацца на рэйс і здаць багаж перш, чым адправіцца ў аэрапорт Дасін на аэраэкспрэсе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта БДАМ, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.